Правілы бяспечных паводзін пры галалёдзе
- Падбярыце дзіцяці зручны, няслізгальны абутак з падэшвай на мікрапорыстага аснове.
- Растлумачце, што неабходна глядзець пад ногі, абыходзіць замерзлыя лужыны, схілы, лесвіцы.
- Не дазваляйце дзіцяці спяшацца і бегчы праз праезную частку, растлумачце, што машына на слізкай дарозе не зможа спыніцца адразу.
- Раскажыце, што перасоўвацца трэба асцярожна, наступаючы на ўсю падэшву.
- Растлумачце дзіцяці, што, каб пазбегнуць траўмавання ад падаючага ледзяша або абледзянелай галінкі, нельга хадзіць паблізу будынкаў і дрэў.
- Папярэдзьце, калі дзіця паслізнецца, неабходна прысесці, каб знізіць вышыню падзення і змякчыць удар аб зямлю, згрупавацца і зваліцца на бок.