Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Правіла дзеянняў пры навальніцы

Дата: 26 мая 2017 в 16:48, Обновлено 20 сентября 2021 в 15:58

Характэрныя прыкметы надыходзячай навальніцы:

  •  бурнае і хуткае развіццё ў другой палове дня магутных, цёмных кучавых дажджавых аблокаў у выглядзе горных хрыбтоў з вяршынямі-кавадламі;
  • рэзкае паніжэнне атмасфернага ціску і тэмпературы паветра;
  • знясільваючая духата, зацішша;
  • зацішша ў прыродзе, з'яўленне на небе заслоны;
  • добрая і выразная чутнасць далёкіх гукаў;
  •  грымота;
  •  яркія ўспышкі маланак.

Правілы паводзін:

Для памяншэння верагоднасці паражэння маланкай цела чалавека павінна мець як мага менш кантактаў з зямлёй. Найбольш бяспечнай паставай лічыцца наступная: прысесці, ступні паставіць разам, апусціць галаву і грудзі на калені і перадплечча, рукамі абхапіць калені.

Можна сесці або ўстаць на ізаляцыйны матэрыял: бервяно, дошку, камень, палатку, спальны мяшок, вяроўку, заплечнік.

Не размяшчайцеся падчас навальніцы побач з жалезабетонным палатном, ля вадаёма, каля вышыннага аб'екта без маланкаадвода.

Не дакранайцеся галавой, спіной або іншымі часткамі цела паверхні ствалоў дрэў, металічных канструкцый.

У зоне адноснай бяспекі займіце сухое месца на адлегласці 1,5 − 2 метры ад высокіх аб'ектаў: дрэва, апоры ЛЭП.

Не знаходзьцеся побач з уключанымі электрапрыборамі, праводкай, металічнымі прадметамі, не дакранайцеся іх рукамі, не размяшчайцеся паблізу маланкааховага зазямлення.

Абыдзеце ўчастак зямлі, куды трапіла маланка, або перачакайце некалькі хвілін, калі электрычнасць рассеецца.

Падчас навальніцы паспрабуйце захаваць вопратку і цела сухім.

Неадкладна выклічце ратавальнікаў-пажарных па тэлефоне " 101 " У выпадку ўзнікнення пажару ад удару маланкі.

Акажыце дапамогу пацярпелым.

Источник: http://mchs.gov.by/pravila/pravila_deistv_pri_groze.pdf

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.