Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ПРАВІЛЫ ДАРОЖНАГА РУХУ. ПАМЯТКА ДЛЯ БАЦЬКОЎ

Дата: 10 апреля 2022 в 19:01

1. Ніколі ў прысутнасці дзіцяці не парушайце правілы дарожнага руху.

2. Нагадвайце асноўныя правілы дарожнага руху сваім дзецям кожны дзень.

3. Вучыце дзіця арыентавацца на дарозе, быць асцярожным і ўважлівым, ніколі не перабягаць дарогу перад ідучым транспартам.

4. Вучыце дашкольніка пераходзіць праезную частку толькі па пешаходным пераходзе і толькі крокам.

5. Не дазваляйце дзіцяці гуляць на дарозе або паблізу праезнай часткі.

6. Не пакідайце дзіця аднаго на дарозе, прыпынку, каля транспартных сродкаў.

7. Вучыце дзіця правільнаму выхаду з аўтамабіля: за дарослым, на тратуар.

8. Прышпільваючы дзіця рамянём бяспекі, тлумачце для чаго гэта трэба.

9. Пешаходам быць - навука!

10. Вуліца патрабуе да сябе павагі і ўвагі.

11. Катанне дзяцей на веласіпедзе, самакаце, каньках, санках – толькі пад наглядам дарослы.

12. Калі вы бачыце сітуацыю, у якой іншыя людзі парушаюць правілы дарожнага руху, спыніце іх!

13. Вучыце дзяцей назіральнасці за транспартам на вуліцы!

14. На прыпынку моцна трымайце дзіця за руку, каб яно не выбегла на праезную частку.

15. З аўтамабіля або машыны выходзьце першымі.

16. Тлумачце дзецям, што пешаходам дазваляецца хадзіць толькі па тратуары.

17. Бацькі павінны ведаць парадак і правілы перавозкі дзяцей у машынах, аўтамабілях, на санках, веласіпедах, у калясках у розны час года і пры розным надвор'і.

18. Бацькі павінны добра ведаць месца размяшчэння дзіцячага саду і добра арыентавацца ў абстаноўцы.

19. Падыход да дзіцячай дашкольнай установе выбіраць з бяспечнай боку.

20. Дома і па дарозе (куды б не ішлі ) павінны праводзіць гутаркі з дзецьмі па правілах ДР.

21. Чытаць дзецям літаратуру, загадваць загадкі, размалёўваць сітуацыі з транспартам, разглядаць малюнкі і ілюстрацыі.

  Падрыхтавала  

                                                                                                         выхавальнік дашкольнай адукацыі

                                                                                                            Дзянісава К.В.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.