Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Развіццё выразнага маўлення дашкольнікаў з дапамогай малых жанраў фальклору

Дата: 6 февраля 2019 в 15:41, Обновлено 27 апреля 2022 в 18:48

"Фальклор для дзяцей – гэта складаная сукупнасць жанраў, розных па сваёй прыродзе, часе ўзнікнення, практычнай і функцыянальнай прызначанасці і мастацкім афармленні". Яна вылучае ў дзіцячым фальклоры наступныя жанры: "калыханкі, забаўлянкі, дзіцячыя песні, заклічкі, прыгаворкі, дражнілкі, лічылкі, жараб'ёвыя зговары, гульні, маўчанкі, скорагаворкі, казкі, загадкі, прыпеўкі, дзіцячыя анекдоты. Апошнім часам вылучаюцца ў асобны жанр "страшылкі" - апавяданні пра страшныя падзеі". Фальклорныя творы як найдаражэйшая духоўная спадчына беражліва перадаваліся ад аднаго пакаленя да другога. З даўніх часоў вусна-паэтычная творчасць спрыяла выхаванню высокіх маральных прынцыпаў і мастацкага гуту народа. Такую ж функцыю выконваў і дзіцячы фальклор.

Узнік дзіцячы фальклор, як і ўся вусна-паэтычная творчасць, у старажытныя часы, калі чалавек навучыўся працаваць, гаварыць, свядома радавацца, нудзіць, ставіць пэўныя мэты, клапаціцца пра выхаванне дзяцей у адпаведнасці з тагачаснымі нормамі чалавечых узаемаадносін.

Зразумела, што самыя раннія вусна-паэтычныя творы не дайшлі да нас: з часам адны з іх змяніліся, а некаторыя зусім зніклі.

Фальклорныя творы спрыяюць фарміраванню ў дзяцей вобразнага мыслення, уменняў арыентавацца ў разанастайнасці лексічных значэнняў знаёмых і новых слоў, урэшце – першапачатковым уменням словатворчасці. Пачуцці, эмоцыі, якія узнікаюць у дзіцячай свядомасці пры ўспрыняцці фальклорных твораў, маюць вельмі важнае выхаваучае значэнне: яны здольныя затым праецыравацца ў дзіцяці на эмацыйны фон стасункаў з рэальнымі людзьмі, пераносіцца ў сферу адносін з роднымі, сябрамі і нават чужымі людзьмі. У гэтым сэнсе вусная народная творчасць – неацэнны выхаваўчы скарб, якім павінны карыстацца бацькі, кожны выхавацель, настаўнік, яна спрыяе выхаванню асобы, якая неабыякавая да чужой бяды, здольная суперажываць іншаму.

Даследчыкі дзіцячага фальклору даказалі іх сувязь з замоўнай паэзіяй, пра што сведчыць змест калыханак: яны узніклі тады, калі першабытны чалавек адухаўляў сілы прыроды, многія жыццёвыя з’явы і горача верыў у магчымасць удзеяння на іх усхваляваны, пранікнённым словам. Песняй-калыханкай маці імкнулася ўплываць на лёс дзіцяці, шчыра верыла, што яе слова ўлагодзяць звыш натуральныя сілы. Часта сустракаюцца такія героі як Сон, Дрымота, Угамон, бываюць і міфічныя. Вядома што у дзіцячых калыханках кот – самая папулярная істота: ен то ідзе на таржок і прыносіць малому піражок, то дапамагае маці закалыхаць малое і атрымлівае за гэта ўзнагароду, то прыносіць паясок. Пра ката так часта спявалі таму што ён быў у кожнай хаце, і дзеці яго добра ведалі, любілі, ім падабаліся яго мяккія поўсць, спрытныя рухі, гуллівасць. Калыханкі усіх народаў свету, у тым ліку і беларускія, вызначаюцца павольным рытмам, своеасаблівай аданастайнай мелодыяй, задушэўнайлірычнасцю і цеплынёй. Калыханкіспяваюцца з мэтай дапамагчы дзіця ціхутчэй заснуць. Ля калыскі зусім малога спявалі “люлі-люлі” або “ баю-баюшкі-баю”. Каля дзіця падрастала маці павінна была калыханкай зацікавіць малое. Вось чаму ўсе калыханкі маюць хоть і не скаладаны, але займальны сюжэт.

Малыя жанры дзіцячага фальклору– гэта пацешкі, заклічкі, дражнілкі.

Пацешкі - невялікія вершы, песні з захапляльным жартаўліва-гумарыстычным зместам, ў якіх адбываецца сюжэтнае развіццё дзеяння, для якога ўласцівы імклівасць і дынамізм. Дзеці любяць іграць са своімі ножкамі, ручкамі і такая гульня падтрымліваецца, стымулюецца дарослымі з дапамогай забаўлянак-пацешак; яна выклікае ў малалых добры настрой. Пацешкi выконвалi i вялiкую педагагiчна выхаваўчую ролю, прывучалi дзяцей разумець дабро, быць праўдзiвымi, добрасумленнымi, працавiтымi. Праз забаўлянкi дзецi атрымлiвалi першыя ўрокi маральна этычных паводзiн чалавека ў грамадстве, засвойвалi мараль, выпрацаваную народам на працягу стагоддзяў. Напрыклад: Сарока-варона кашу варыла, гэтаму дала, гэтаму дала, а табе, маленечкі, не дала.

Заклічкі - кароценькія прыгаворы або песні, якія звернуты да сонца, дажджу, насякомых, птушак, раслін. Заклічкам ў той час надаваўся магічны сэнс. . Праз многія заклічкі адбываецца зварот да сонца як да крыніцы дабарабыту (Свяці, свяці, сонейка…)… І ў цяперашні час дзеці ўбачыўшы божую кароўку гавораць: Божья кароўка, ты ляці на небка…. У заклічцы не проста зварот да прыроднай стыхіі, але выяўленая ў слове, рытме, інтанацыі гама пачуццяў - перажыванняў, захаплення, пяшчоты, захаплення. Эмоцыі радасці, даверу, упэўненасці ў добрым закладзены ў самімладзе верша - у хвалепадобных паўторах, у змене малюнкаў-просьбаў.

Заклічка нараджае ў дзіцяці веру ў важнасць і значнасць слова. Гэтая вера ўмацоўваецца самім дзеяннем загаворы і ў той жа час пачуццё забароненасці ў выпадку неспрыяльнага зыходу просьбы, бо звяртаецца да сілаў прыроды дзіця заўсёды разам з іншымі дзецьмі (магчыма, і з дарослымі).

Дражнілкі - невялікія вершаваныя творы, у якіх высмейваецца супраціўнік, яго імя, знешні выгляд, рысы характару.. Напрыклад: Андрэй-верабей, на кадушцы сядзеў. Усіх жаб предаеў, адну не даеў і жывот забалеў. Многія дражнілкі, як і мянушкі, вельмі трапна падмячаюць якую-небудзь рысу характару або знешнасці і надоўга замацоўваюцца за чалавекам. Чым эмацыянальней рэагуе на іх чалавек, тым з болыцай ахвотай і стараннем скандуюць дражнілку дзеці. Асобныя дражнілкі вельмі з’едлівыя, часам натуралістычныя, што абумоўлена іх прызначэннем.

Падрыхтавала настаўнік-дэфектолаг 

Слесар Ю. І.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.