Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Роля дыдактычных гульняў ў навучанні дзяцей 5-6 гадоў

Дата: 23 сентября 2021 в 14:13, Обновлено 30 сентября 2021 в 15:50

Гульнёвая дзейнасць з'яўляецца вядучай для дзяцей шасцігадовага ўзросту. Разам з тым сістыматычнае засваенне ведаў на занятках закладвае аснову авалодання элементамі вучэбнай дзейнасці, якая паступова выцясняя гульнёвую. Змякчыць пераход ад адной вядучай дзейнасці да другой дапамагаюць дыдактычныя гульні. Яны даюць магчымасць даросламу ажыццяўляць навучанне, развіваць разумовыя здольнасці, фарміраваць каштоўныя рысы асобы і станоўчыя ўзаемаадносіны дзяцей у даступнай і прывабнай для іх форме.

Асноўным элементам гульні з'яўляецца дыдактычная задача. Усе астатнія элементы падпарадкаваны гэтай задачы і забяспечваюць яе выкананне. Дыдактычныя задачы могуць быць самымі разнастайнымі: азнаямленне з навакольным светам, развіццё маўлення і мыслення, замацаванне матэматычных уяўленняў, выхаванне увагі, хуткасці мыслення, кемлівасці.

Зместам дыдактычнай гульні з'яўляецца навакольная рэчаіснасць (прырода, людзі, іх узаемаадносіны, падзеі грамадкага жыцця, мова, музыка, жывапіс і інш.).

Важная роля ў дыдактычнай гульні належыць правілам, якія вызначаюць, што і як, у якой паслядоўнасці павінна рабіць у гульні кожнае дзіця, рэгулююць узаемаадносіны дзяцей: выхоўваюць у іх уменне стрымлівацца, кіраваць сваімі паводзінамі, гаварыць па чарзе, не перабіваючы адзін аднаго, не  гаманіць і г. д. Неабходнасць прытрымлівацца правілаў ва ўмовах калектыўнай гульні прымушае кожнае дзіця суадносіць свае дзеянні з дзейнасцю таварышаў, што садзейнічае ўзнікненню агульных інтарэсаў, а таму з'яўляецца важнай умовай фврміравання станоўчых рыс паводзін.

Галоўная асаблівасць дыдактычнай гульні - наяўнасць гульнёвага дзеяння. Менавіта яно перш за ўсё цікавіць і прываблівае дзяцей. Што яўляецца сабой гульнёвае дзеянне? Гэта, напрыклад, дзеянне з цацкамі або прадметамі, молюнкамі - падбор, складанне і раскладванне. Гульнёвымі з'яўляюцца дзеянні адшуквання і знаходжання. Прывабліваюць дзяцей у гульні элементы загадвання і адгадвання, чакання і нечаканасці, гульнёвымі могуць быць інтэлектуальные дзеянні параўнання, супастаўлення, апісання і г. д. Да гульнёвых адносяцца і асабістыя рухі: плясканне у далоні, кіданне мячыка, заплюшчванне вачэй, пастукванне па стале і г. д. Вялікая группа гульняў у якасці гульнёвага дзеяння ўключае спаборніцтва паміж асобнымі дзецьмі або групамі дзяцей. Чым цікавей гульнёвае дзеянне, тым больш паспяхова дзеці вырашаюць дыдактычную задачу.

У рабоце з дзецьмі шасцігадовага ўзросту выкарыстоўваюцца розныя віды дыдактычных гульняў: гульні з дыдактычнымі цацкамі і прыродным матэрыялам, настольныя (друкаваныя) і слоўныя гульні.

   У гульнях з цацкамі, прыродным матэрыялам дзеці непасрэдна ўспрымаюць прадметы. Гэтыя гульні пабудаваны з улікам прынцыпу нагляднасці і ў адпаведнасці з імкненнем шасцігодак гуляць з канкрэтнымі прадметамі. У час гульні яе ўдзельнікі пазнаюць разнастайныя ўласцівасці прадметаў, параўноўваюць, супастаўляюць іх. Да настольных адносяцца гульні, у якіх выкарыстоўваюцца карткі з сюжэтнымі і прадметнымі малюнкамі, лічбамі, геаметрычнымі фігурамі і г. д. Слоўныя гульні не патрабуюць нагляднага матэрыялу. Яны пабудаваны на дзеяннях і словах, і праводзяцца пасля таго, як у дзяцей сфарміраваны пэўныя веды аб рэальных прадметах або з'явах.

Такім чынам дыдактычныя гульні можна выкарыстоўваць і як спосаб навучання, разумовага, фізічнага развіцця дзяцей, і як спосаб маральнага выхавання.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.