Паважаныя бацькі! Прысутнасць святлоадбівальных элементаў на дзіцячай вопратцы можа значна знізіць дзіцячы траўматызм на дарогах.
Такі элемент дазволіць лепш заўважыць дзіця, калі на вуліцы цёмна, што актуальна для зімовага часу года і проста ў пахмурнае або дажджлівае надвор'е. Вельмі добра, калі святлоадбівальныя элементы ўжо прысутнічаюць на вопратцы, але, калі іх няма, такія элементы можна набыць і прышыць самастойна. Іх колеравая гама і дызайн вельмі разнастайны, што не сапсуе знешні выгляд адзення.
Вялікай папулярнасцю сталі карыстацца флікеры - спецыяльныя дэталі для дзяцей і падлеткаў.
Флікеры ўяўляюць сабой налепкі або значкі, яны лёгка мацуюцца да дзіцячай вопраткі. Вясёлыя карцінкі напэўна спадабаюцца вашаму дзіцяці. Як варыянт можна набыць святлоадбівальную тасьму. Такая тасьма прышываецца ў неабходных месцах і таксама не псуе агульны выгляд адзення, а нават дапаўняе яе.
Набудзьце дзецям святлоадбівальнікі.
Нават летам флікеры могуць спатрэбіцца дзецям, там, дзе ўвечары на праезнай частцы няма асвятлення. Флікер не баіцца ні вільгаці, ні марозу - насіць яго можна ў любое надвор'е.
Флікер - гэта, у першую чаргу, бяспека на дарозе для Вас і вашага дзіцяці. Пазначце сябе і дайце ўбачыць вас кіроўцу, беражыце сябе!
Між тым, даследаванні супрацоўнікаў навукова-даследчага цэнтра і нашых замежных калег паказалі, што прымяненне пешаходамі такіх вырабаў, больш чым у 6,5 разоў зніжае рызыку наезду на іх транспартнага сродку. Адбываецца гэта з-за таго, што кіроўца выяўляе пешахода, які мае флікер са значна большай адлегласці, замест 30 метраў - са 150 м, а пры руху з далёкім святлом кіроўца бачыць пешахода ўжо на адлегласці 400 метраў.
Але спадзявацца толькі толькі на флікеры таксама не варта. Гэта ўсяго толькі адзін са спосабаў пасіўнай абароны пешаходаў. Неабходна памятаць аб выхаванні граматнага пешахода з дзяцінства. Каб дзіця не парушала правілы дарожнага руху, яно павінна не проста іх ведаць - у яго павінен сфарміравацца навык бяспечных паводзін на дарозе.
Наглядны прыклад бацькоў - лепшы ўрок для дзіцяці!