Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Выкарыстанне народнай цацкі ў адукацыйным працэсе ўстановы дашкольнай адукацыі праз рэалізацыю адукацыйнай вобласці “Мастацтва” (мастацкая дзейнасць, мастацкая літаратура) вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі

Дата: 4 ноября 2016 в 21:20, Обновлено 20 декабря 2016 в 15:48

Працэс азнаямлення выхаванцаў з народнай цацкай пачынаецца з падрыхтоўчага этапу. Знаёмства дзяцей з фальклорнымі творамі і народнымі цацкамі (або іх малюнкавымі вобразамі адбываецца падчас як рзгламентаванай (занят па выяўленчым мастацтве), так i нерэгламентаванай (зносіны, мастацкая дзейнасць) дзейнасць у адукацыйнай вобласці «Мастацтва».

3 гэтай нагоды ўвазе педагогаў прапаноўваецца этнаграфічная iнфармацыя для зносін з дзецьмі (звесткі пра мастацкія вобразы жывёл, звяроў, казачных i міфічных icxoт, што адлюстраваны ў фальклорных творах) i розныя варыянты apraнізацыі  мастацкай дзейнасці па азнаямленні выхаванцаў з фальклорнымі творамі i народнымі цацкамі або ix малюнкавымі вобразамі.

Певень

Певень - свойская птушка, вельмі патрэбная на сядзібе, адна з самых знакавых icтот у беларускім фальклоры. Певень з'яўляецца сімвалам шчасця, сонца, жыццёвай сілы, урадлівасці захавальнікам хатняга агню i дабрабыту. Як i сонца, ён «адлічвае час», вітае ўзыход нябеснага свяціла i таму лiчыццa галасістым вестуном святла. Загадка «Не кароль, а ў кароне, не гусар, а пры шпорах, гадзініка не мае, а час знае», складзеная народам пра пеўніка, вызначае яго характэрный рысы.

Певень цесна звязаны з культам хатняга духу. Да гэтага часу бытуе звычай у новую хату першым запусціць пеуўніка, каб ён прагнаў нечысць i прынёс шчасце. Па яго паводзінах можна было даведацца пра будучае жыццё - калі заспявае, значыць, у новай хаце зажывецца весела.

Калі певень праспявае на варотах цi веснічках, то трэба чакаць госця. А па напрамку пеўневай галавы можна вызначыць той бок, адкуль прыкладна ён з'явіцца.

Пра пеўніка распавядаецца ў калыханках i забаўлянках («Ходзіць певень па капусце», «Ку-ка-рэ-ку, певунок»), вершах («Храбры певень» Я.Коласа),  народных казак (“Зайкава хатка”, “Як курачка пеўніка ратавала», «Коцік, пеўнік i лісіца» i інш.).

Другая малодшая група

Знаёмства з цацкай «Пеўнік»

Мэта: пазнаёміць з цацкай «Пеўнік»; забяспечыць асобасна-арыентаванае ўзаемадзеянне цацкі з дзіцём («пазнаёміць» пеўніка з кожным малым); даць магчымасць yciм дзецям пагуляць з цацкай, падтрымаць ix жаданне падаць голас так, як гэта робіць пеўнік.

Матэрыял: народная i прамысловая цацкі «Пеўнік», малюнкавы вобраз «Певень-певунок» (слайд) .

Ход занятку

Педагог (паказвае народную цацку). Паглядзіце, дзеткі. Гэта цацка «Пеўнік», зробленая народным майстрам. Пеунік вітаецца з вамі «Добры дзень! Ку-ка-рэ-ку». Павітайціся з пеўнікам. Уранку пеўнік прачынаецца i будзіць курачак i маленькіх дзетак. Паслухайце калыханку пра пеўніка. (Спявае калыханку П. Місцюка «Пеўнік».)

Люлі, люлі, люлі,

Курачкі паснулі,

Толью пеўніку не спіцца:

Ранак ён праспаць баіцца.

А вось гэгу цацку (паказвае промысловую цацку або малюнкавы вобраз «Певень-певунок» слайд) купілі ў краме. Паглядзіце на пеўніка: грабеньчык i бародка у яго чырвоныя. Крыльцы i хвосцік рознакаляровыя-  белыя, чырвоныя, зялёныя. На шыйцы прыгожы ўзорны каляровы абадок. Пеўнік спявае сваю песеньку. Давайце  заспяваем песеньку разам з пеўнікам.

Педагог прапаноўвае кожнаму дзіцяцм патрымаць пеўніка ў руках i праспяваць песеньку разам з iм.

Гульня-забава “Гуляем з пеўнікам у хованкі”

Мэта: выклікаць цікавасць дзяцей да гульні з дарослым i дапа- магчы засвоіць дзеянні з цацкамі пачаць фарміраваць у дзяцей уменне прымаць уяўляемую сітуацыю i авалодваць першымі гульнявымі дзеяннямі, якія адлюстроўваюць фрагмент добра вядомай ім жыццёвай сітуацыі.

 Матэрыял: народная цацка “Пеўнік”.

Ход гульні

Педагог. Паслухайце, хто гэта вас кліча: «Ку-ка-рэ-ку!» (Адказы дзяцей.)

Так, гэта пеўнік. (Паказвае народную цацку.) Ён запрашае вас пагуляць у хованкі. Пеўнік будзе хавацца, а вы будзеце шукаць i называць месца, дзе ён схаваўся. Каб вам было лягчэй, пеўнік, калі вы да яго будзеце набліжацца, заспявае. Вось так: «Ку-ка-рэ-ку».

Сярэдняя група

Расказванне калыханкі

«Ходзіць певень па капусце»

Мэта: наладзіць з дзецьмі эмацыйна-станоўчы кантакт, узбагаціць уяўленнямі i выклікаць цікавасць да разглядвання цацкі пазнаёмщь з пабудовай цацкі, звярнуць увагу на яе колер; пракгыкаваць малых у спяванні калыханкі.

Матэрыял: народная цацка «Пеўнік».

Ход занятку

Педагог. Паглядзіце, хто да нас прыйшоў. (Паказвае народную цацку.) Так, гэта певень-певунок, чырвоненькі грабянёк. Паслухайце пpa яго калыханку «Ходзіць певень па капусце».

Ходзіць певень па капусце,

Носіць сон у белай хусце.

Усім дзецям прадаваў,

А Ганульцы дарма даў.

Што расказваецца ў калыханцы пра пеўніка? Цi спадабалася вам ка- лыханка? Паслухайце, я раскажу яе яшчэ раз. Хто з вас хоча раскачаць пра ncyiiiKa, як ён рачдае малым дзеткам сон?

Вазьміце пеўніка ў рукі i раскажыце, як ён ходзіць па капусце i носіць сон у белай хусце. Усім дзецям прадаваў, а Ганульцы дарма даў. (Адказы дзяцей.)

А цяпер давайце раскажам iнакш, пеўнік будзе даваць сон не Ганульцы, а кожнаму з вас.

Ходзіць певень па капусце,

I носіць сон у белай хусце.

Усім дзецям прадаваў,

А Аленцы (Aлeciкy, Юльцы i г.д.) дарма даў.

Расказванне верша Я. Коласа

«Храбры певень»

Мэта: развіваць у дзяцей уменине разумець змест вершаванага тэксту, адчуваць рытм вершаваных радкоў; падтрвмліваць у выхаванцаў жаданне самастойна выразна расказваць верш на памяць.

Матэр’ял: прамысловая цацка «Пеўнік», малюнкавыя вобразы «Певень-певунок», «Певень» (слайды).

Ход занятку

Педагог. Паслухайце, хто тэта голас падае? Так, пеўнік. А вось i ён. (Паказвае прамысловую цацку або малюнкавыя вобразы -слайды.) Апішыце пеўніка: які ён? (У пеўніка чырвоны грабеньчык, чырвоная бародка, прыгожы рознакаляровы хвост i крылы.) Паслухайце верш «Храбры певень», які напісаў Якуб Колас.

Па надворку певень ходзщь,

За сабою куры водзщь

I крычыць:

-Сюды! Сюды!

Як кіўне ён галавою,

Сыплюць куры чарадою –

Як адна бягуць туды.

A калі хто кур пужае,

Певень грозна загукае:

-Хто такі там? Хто такі?

Што расказваецца ў вершы пра пеўня з птушынага двара? Так, ён ходзіць па надворку i водзіць за сабой курачак. А калі знойдзе зерне, то крычыць: «Сюды! Сюды!» Раскажыце словамі з верша, што робяць курачкі, калi пеўнік кіўне iMм галавою? А калі хто кур пужае, то што робщь пеўнік? Раскажыце пра гэта словамі з верша. Чаму верш называецца «Храбры певень»? (Адказы дзяцей.)

Паслухайце верш яшчэ раз, будзем вучыць яго на памяць. Давайце раскажам верш разам. Я буду расказваць верш цалкам, а вы - толькі словы пеўнікa. (Пры гэтым дзіця можа трымаць прамысловую цацку пеўніка ў руках.) А цяпер паспрабуйце расказаць вершык пра пеўніка самастойна.

Курачка

Курачка ўвасабляе сабой сілу зямлі i урадлівасць. Дзеці ўпершыню знаёмяцца з вобразам курачкі, калі ім расказваюць забаўлянку «А курачка-рабушачка» i гойдаюць на назе. Больш падрабязна гэты вобраз паўстае перад імі ў казцы «Курачка-рабка». Вобраз курачкі звязаны ў дзщяці з клапатлівасцю i працай (казка «Пшанічны каласок»). Маленькае дзщя само спрабуе падаць голас, як гэта робіць курачка, пры разглядванні яе малюнкавага вобраза ці пры гульні з прамысловай цацкай.

Пра курачку распавядаецца ў забаўлянках («А курачка-рабушачка»), народных казках («Курачка-рабка», «Пшанічны каласок», «Як курачка пеўніка ратавала»), вершах («Кураняты» A. Лойм i інш.).

Другая малодшая група

Знаёмства з цацкай «Курачка»

Мэта: пазнаёміць з цацкай «Курачка»; забяспечыць асобасна-арыентаванае ўзаемадзеянне цацкі з дзіцём («пазнаёміць» курачку с кожным малым); даць магчымасць кожнаму дзщяці расказаць пра курачку.

Матэрыял: прамысловая цацка «Курачка», малюнкавыя вобразы «Курачка-рабушачка», «Курачка-сакатушачка» (слайды).

Ход занятку

Педагог. Паслухайце, хто там голас падае? Так, гэта курачка. А вось i яна. (Паказвае прамысловую цацку або малюнкавыя вобразы — слайды.) Як выглядае курачка? Якога колеру ў яе грабеньчык i бародка? Якога колеру ў курачкі крыльцы i хвосцік? (Крыльцы ў курачкі ў прыгожаны пёркамі жоўтага колеру, яны рабенькія, таму мы i называем яе «курачка-рабушачка».) Паслухайце забаўлянку пра курачку. (Расказвае забаўлянку «А курачка-рабушэчка».)

А курачка-рабушэчка!

Пазыч жа мне грабушэчка!

Гута-та, гута-та!

Не пазычу, не прадам!

Прыйдзі ка мне - дарма дам!

Гута-та! Гута-та!

Вось наша курачка. (Наладжвае гутарку пра выгляд курачкі.) Вам падабаецца грабеньчык у курачкі? Якога ён колеру? Давайце разам раскажам забаўлянку пра курачку. Спачатку я раскажу пра курачку разам з Марынкай. Вазьмі курачку у pyкi. Я буду прасіць у курачкі грабеньчык. А ты будзеш адказваць так, як адказвае ў забаўлянцы курачка.

Педагог чытае пачатак верша, адказ курачкі прапаноўвае выказаць дзщяці (называе імя).

Так забаўлянка расказваецца з усімі дзецьмі групы.

Расказванне казкі «Курачка-рабка»

Мэта: выклікаць у дзяцей цікавасць да фальклору; выкарыстоўваць цацку або малюнкавы вобраз з мэтай канцэнтрацыі yвагі дзяцей; спрыяць разуменню мауўлення дарослага з апорай на нагляднасць; працягваць ствараць сітуацыю асобасна-арыентаванага ўзаемадзеяння цацкі з кожным дзіцём; развіваць навыкі дыялагічнага маўлення у працэсе драматызацыі асобных урыуўкаў казкі.

Матэрыял: цацкі «Курачка», «Дзед», «Бабка», малюнкавы вобраз «Курачка-рабушачка» (слайд).

Ход занятку

Педагог (паказвае цацкі i прапануе дзецям назваць ix). Хто гэта? (Адказы дзяцей.) Як выглядае курачка? (Паказвае слайд.) Якога колеру у яе грабеньчык i бародка? Якога колеру у курачкі крыльцы i хвосцік? (Крыльцы у курачкі ўпрыгожаны перышкамі жоўтага колеру, яны рабенькія, таму мы i называем яе «курачка-рабка».) А цяпер паслухайце казку пра дзеда, бабку i курачку-рабку.

Педагог расказвае казку «Курачка-рабка». Затым пытаецца ў дзяцей, што расказваецца ў казцы пра курачку-рабку. Далей дзецям прананоуўваецца самастойна расказаць казку.

Расказванне забаўлянкі «Ку-ка-рэ-ку, певунок»

Мэта: выклікаць у дзяцей цікавасць да фальклорных твораў; выкарыстоўваць цацку з мэтай канцэнтрацыі ўвагі выхаванцаў; спрыяць разумениню маўлення дарослага з апорай на нагляднасць; працягваць ствараць сітуацыю асобасна-арыентаванага ўзаемадзеяння цацкі з кожным дзіцём.

Матэрыял: прамысловыя i народныя цацкі «Пеўнік» i «Курачка», малюнкавыя вобразы «Певень-певунок» i «Курачка-рабушачка» (слайды).

Ход занятку

Педагог (паказвае народную цацку «Пеўнік»). Хто гэта? Як вы здагадаліся, што гэта пеўнік? (Адказы дзяцей.)

Апішыце пеўніка, раскажыце, якія ў яго грабеньчык, пёркі, хвосцік. (Звяртае ўвагу дзяцей на малюнкавы вобраз пеўніка - слайд.) Пакажыце, як певунок голас падае? (Ку-ка-рэ-ку.)

Певунок весела спявае сваю песеньку для курачкі-рабушачкі.

Хто гэта? (Паказвае народную цацку «Курачка».) Як курачка голас падае? (Адказы дзяцей.)

Апішыцс курачку, раскажыце, якія ў яе грабеньчык, пёркі, хвосцік. (Звяртае увагу дзяцей на малюнкавы вобраз курачкі - слайд.)

А цяпер паслухайце забаўлянку «Ку-ка-рэ-ку, певунок». (Паказвае народныя цацкі «Курачка» i «Пеўнік».)

Ку-ка-рэ-ку, певунок,

Залацененчкі чубок,

Пад паветачку пайшоў,

Курку-рабку там знайшоў.

Пачаў курку пытаць.

Цi умее чытаць.

- Не чытаю, не пішу,

Толькі яйкі нясу,

Штодзень дзецям нашу

Аж па цэламу кашу.

Педагог прапаноўвае праслухаць забаўлянку яшчэ раз.

Коцік

Вобраз ката ў казачным фальклоры беларусаў мае станоўчую характарыстыку. Кот выступас як хітрая, кемлівая жывёла, блізкая да чалавека, верная свайму гаспадару, здольная яму дапамагчы. Той, хто забіваў яе, ніколі нi ў чым шчасця не меў. Кот, як i певень, цесна звязаны з культам хатняга духу. Перад тым як перайсці ў новую хату, туды заносілi і саджалі на ноч ката i пеўня.

Лічылася, што менавіта кот мог падарыць немаўляці моцны i добры сон. Нездарма ў народзе казалі «спяваць ката», гэта азначала спяваць калыханку.

Пра ката распавядаецца ў забаўлянках («А ты, коцінька-каток», «Апсік, апсік, каточак», «А ты, каток шэры», «Не хадзі, коцік», «Ходзіць коцік па палях», «кіска»), вершах («Коця i Каця» В. Bіткі, «Адмapoзіў лапкі I. Муравейкі, «Коцік-варкоцік» Н. Галіноўскай, «Коцік» Я. Журбы), народных казках («Коцік Петрык i мышка», «Koцік, пеўнік i лісіца», «Каток - залаты лабок» i iнш.).

Айчынныя i замежныя пісьменнікі стваралі шматгранны вобраз ката, падрабязна aпісалі яго паводзіны i характар.

Другая малодшая трупа

Знаёмства з малюнкавым вобразам «Каток - залаты лабок»

Мэта: пазнаёміць выхаванцаў з малюнкавым вобразам «Каток - залаты лабок»; забяспечыць асобасна-арыентаванае ўспрыманне мастацкага вобраза катка, падтрымаць жаданне дзяцей паспяваць так, як гэта робіць коцік.

Матэрыял: прамысловая цацка «Коцік», малюнкавы вобраз «Каток - залаты лабок» (слайд).

Ход занятку

Педагог. Паслухайце, хто гэта голас падае? Так, гэта каток. (Паказвае промысловую цацку або малюнкавы вобраз ката - слайд.) Вось наш коцік. Апішыце коціка, раскажыце, які ў яго хвост, якая ў яго поўсць. Так, хвост у коціка - пушысты, поўсць залацістая. А лабочак у катка залаты. Каточак спявае сваю песеньку. Яму падабаецца ў вас. Давайце заспяваем песеньку разам з коцікам. Вазьміце коціка у pyкi i праспявайце разам з iм яго песеньку: «Мур-мур-мур».

Паслухайце забаўлянку пра коціка. (Паказвае слайд i расказвае забаўлянку «Пайшоў коцік на таржок».)

Пайшоў коцiк на таржок,

Купіў Юрку піражок,

Пайшоу коцік на вулку,

Kупіў Юрку булку.

Пайшоў коцік рэпку рваць.

Юрку трэба крэпка спаць.

Давайце раскажам разам гэтую забаўлянку пра коціка i кожнага з вас (пра коціка i Алесіка, пра коціка i Волечку i г.д.). Я буду расказваць пра тое, дзе быў конік, а кожны з вас пра тое, што ён для вас paбіў.

Пайшоў коцiк на таржок,

Купіў Глебу піражок,

Пайшоу коцік на вулку,

Kупіў Глебу булку.

Пайшоў коцік рэпку рваць.

Юрку трэба крэпка спаць.

Знаёмства з малюнкавым вобразам

«Коцік-варкоцік» i расказванне забаўлянкі

«Коцік прачынаецца»

Мэта: пазнаёміць дзяцей з малюнкавым вобразам «Коцік-варкоцік», падтрымаць ix жаданне падаць голас так, як гэта робіць коцік; забяспечыць асобасна-арыентаванае ўспрыманне малюнкавага вобраза.

Матэрыял: малюнкавы вобраз «Коцік-варкоцік» (слайд).

Ход занятку

Педагог (паказваe малюнкавы вобраз «Коцік-варкоцік» слайд). Xто гэта? Як вы здагадаліся, што гэта коцік? Hi спадабаўся вам коцік? Апішыце коціка, раскажыце, якога колеру ў яго поўсць, вочкі; якія ў яго вушкі, хвосцік, лапкі- царапкі.  Пакажыце, як ён прачынаецца i лапкай вымываецца. Заспявайце ціха песеньку коціка: «Мур-мур-мур».

Паслухайце, як расказваецца пра коціка ў вершыку. (Паказвае малюнкавы вобраз коціка i расказвае забаўлянку «Коцік прачынаецца» А. Мясткіўскага; пераклад з украінскай мовы У. Паўлава.)

Коцік прачынаецца –

Лапкамі вымываецца.

Кветка прачынаецца –

Pocaмi вымываецца.

Ну а мы з сястрычкаю

Мыемся вадзічкаю.

Пакажыце, як коцік лапкамі вымываецца. Пакажыце, як вы мыецеся вадзічкаю. Паслухайце забаўлянку яшчэ раз. Паспрабуйце расказаць забаўлянку i паказаць, як коцік прачынаецца i лапкамі вымываецца, а таксама як вы мыецеся вадзічкаю.

Сярэдняя група

Расказванне калыханкі

«Ах ты, коцік, мой каток»

Мэта: выклікаць у дзяцей цікавасць да фальклору; выкарыстоўваць малюнкавы вобраз коцікa з мэтай канцэнтрацыі ўвагі дзяцей; спрыяць разуменню маўлення дарослага з апорай на нагляднасць.

Матэрыял: малюнкавы вобраз «Коцік-варкоцік» (слайд), прамысловая цацка «Коцік».

Ход занятку

Педагог (паказвае слайд). Паглядзіце на малюнак. Раскажыце, хто на iм адлюстраваны. Апішыце коціка. Заспявайце песеньку коціка.

Раней коціка звычайна nрасілі, каб ён сваей песенькай дапамог закалыхаць маленькае дзіця. Паслухайце, як пра гэта гаворыцца ў калыханцы. (Паказвае дзецям цацку «Коцік» i спявае калыханку «Ах ты, коцік, мой каток».)

Ах ты, коцік, мой каток,

У цябе шэранкі хвасток.

Прыйдзі ў хату начаваць,

Маю Волечку качаць.

Давайце паспяваем гэтую калыханку пра коціка. (Звяртаецца да кожнага з выхаванцаў.) Папрасіце коціка, каб ён прыйшоў у хату начаваць i вас пакачаць.

Дзеці спяваюць калыханку пры дапамозе педагога.

Расказванне верша

І. Муравейкі «Адмарозіў лапкі»

Мэта: развіваць у дзяцей умение эмацыйна ўспрымаць верш, разумець змест вершаванага тэксту, імітаваць i перадаваць голасам асобныя словы з вершаваных радкоў.

Матэрыял: прамысловая цацка «Коцік».

Ход занятку

Педагог. Паслухайце, хто гэта голас падае? Так, гэта коцік. Давайце разам пашукаем коціка. Вось ён куды схаваўся. (Дастае коціка з цацачнага ложка.) Накрыўся коўдрай, мы нават адразу яго i не заўважылі. Холадна коціку. Што такое здарылася? Чаго яму так холадна? Ён гуляў па сняжку i лапкі адмарозіў. (Расказвае верш Івана Муравейкі “Адмарозіў лапкі”.)

Koцік басаногі

Па сняжку гуляў.

Адмарозіў лапкі

I заплакаў: Мяу...

Што за дзіва гэта?

Трэба бегчы ў дом:

Снег такі халодны,

А пячэ агнём...

Давайце разам раскажам гэты верш. Я буду расказваць верш, а (імя дзіцяці) пакажа голасам, як коцік заплакау.

Дзіцяці прапаноўваецца сказаць «мяу...» i перадаць голасам пачуцці здзіўлення, асцярогі, жалю, болю i да т.п.

Верш расказваецца да таго часу, пакуль ёсць жадаючыя імітаваць голас коціка.

Расказванне верша Н. Галіноўскай

 «Коцік-варкоцік»

Мэта: развіваць у дзяцей уменне эмацыйна ўспрымаць верш, разумець змест вершаванага тэксту; выклікаць у выхаванцаў жаданне суправаджаць расказванне верша пэўнымі pyxaмi ў адпаведнасці з яго зместам.

Матэрыял: малюнкавы вобраз «Коцік-варкоцік» (слайд), прамысловая цацка «Коцік».

Ход занятку

Педагог. Цi ёсць у вас дома коцік? Як коцік голас падае? («Мяу- мяу», а яшчэ можна пачуць «мур-мур».)

Паглядзіце на гэты малюнак (паказвае слайд). Хто на iм адлюстраваны? Так, гэта коцік. Раскажыце пра коціка, які ён. I сапраўды, коцік руды, маленькі, з доўгімі вуcaмi i пушыстым хвастом. Глядзмць на нас i песеньку спявае: «Мяу-мяу», «мур-мур». Заспяваем песеньку разам з коцікам: «Мяу-мяу-мяу». А цяпер крышачку інакш: «Мур-мур-мур». Коцік сваю песеньку спявае, варкоча. Таму яго i завуць «коцік-варкоцік».

Паслухайце вершы Ніны Галіноўскай «Коцік-варкоцік». (Педагог расказвае верш i выконвае адпаведные дзеянні з промысловай цацкай «Коцік».)

Коцік-варкоцік

Лёг на жывоцік,

Лапкі над вушка –

Не трэба падушка.

Коцікa ў вершы завуць коцік- ... варкоцік. Таму што ён варкоча, спявае сваю песеньку: «Мур-мур-мур».

Давайце разам раскажам вершык. Я буду расказваць словамі, а вы паказваць pyxaмi тое, што робіць коцік. Вось малайцы, сапраўдныя коцікі-варкоцікі.

Расказванне верша В.Віткі «Коця i Каця»

Мэта: развіваць у дзяцей уменне эмацыйна ўспрымаць верш, разумець змест вершаванага тэксту; выхоўваць ашчадныя адносіны да пакрыўджанага коціка.

Матэрыял: прамысловая цацка «Коцік», лялька Каця.

Ход занятку

Педагог. Паглядзіце, хто гэта выглядае з хаткі? (Паказвае цацку.) Так, гэта коцік-варкоцік. Коцікі любяць піць малачко i злізваць смятанку. А гэта хто? (Паказвае ляльку.) Так, гэта дзяўчынка Каця. Маленькія дзеткі таксама любяць салодзенькае каровіна малачко i смятанку. I Каця любіць малачко i смятанку. Паслухайце всршык пра коціка i дзяўчынку Кацю, які напісаў беларускі паэт Васіль Вітка. Верш называецца «Коця i Каця».

Плача коця на кухні.

Ад слёз вочкі папухлі.

- Што з табою, мой каток,

Забалеў мо жываток?

Мяу! сказау варкоцік, -

Не баліць жывоцік.

У мяне душа баліць

Як цяпер на свеце жыць.

Як мне жыць у хаце,

Калі хлусіць Каця: Смятану злізала –

На мяне сказала.

Пашкадуйце коціка, скажыце яму: «Не плач, Каця болып так рабіць не будзе». (Педагог дае магчьмасць кожнаму дзіцяці пашкадаваць коціка.) Давайце разам раскажам всршык. Я пачну расказваць, а вы ператворыцеся ў коцікаў i будзеце расказваць вершык ад імя коціка.

Верш інсцэніруецца, пакуль ёсць жадаючыя.

Расказванне верша Я. Журбы «Коцік»

Мэта: развіваць у дзяцей уменне эмацыйна ўспрымаць верш, разумець змест вершаванага тэксту, суадносіць яго з рэальнымі карцінамі жыцця, адчуваць рытм вершаваных радкоў; пабуджаць выхаванцаў да выражэння сваіх уяўленняў у самастойным апісанні коціка з дапамогай вершаваных радкоў.

Матэрыял: малюнкавы вобраз «Коцік-варкоцік» (слайд), пра- мысловая цацка «Коцік».

Ход занятку

Педагог (паказвае слайд «Коцік-варкоцік»). Паглядзіце па малюнак. Раскажыце пра коціка, якога вы бачыце.

Ці ёсць коцік у вас дома? Ці любіце вы свайго коціка? Апішыце яго. Цяпер паслухайце, як пра коціка расказваецца ў вершы Янкі Журбы «Koцік».

Хлопчык любіць коціка,

Лашчыць ён варкоціка,

Коцік міл яму.

З ім на двор гуляць ідзе,

Часта малачка дае

Сябру ён свайму.

Ходзіць коцік беленькі,

Хвосцік яго шэранькі,

А бяжыць - стралой.

К хлопцу прытуляецна,

Спінкай выгінаецца.

Хвост яго - дугой.

Поўсць яго пушыстая,

Беленькая, чыстая,

Мяккая, як лён.

Мышкі, сцеражыцеся!

Ціха!.. Беражыцеся!

У міг вас зловіць ён.

Вось такі прыгожы коцік у хлопчыка. Раскажам разам са мной пра коціка словамі з верша.

Ходзіць коцік ... беленькі,

Хвосцік яго... шэранькі,

А бяжыць - ... стралой.

К хлопцу... прытуляецца,

Спінкай ... выгінаецца,

Хвост яго -... дугой.

Поўсць яго ... пушыстая.

Беленькая ... чыстая,

Мяккая. як ... лён.

Паслухайце, я яшчэ раз раскажу вам пра коціка, а потым вы будзеце расказваць пра яго самастойна.

Верш эмацыйна чытаецца педагогам i расказваецца дзецьмі.

Расказванне казкі «Коцік, пеўнік i лісіца» i разглядванне малюнкавых вобразаў коціка i пеўніка

Мэта: выклікаць у дзяцей цікавасць да фальклору; выкарыстоўваць малюнкавыя вобразы коціка i пеўніка з мэтай канцэнтрацыі ўвал дзяцей; спрыяць разуменню маўлення дарослага з апорай на нагляднасць; працягваць ствараць сітуацыю асобасна-арыентаванага ўспрымання малюнкавых вобразаў жывёл кожным дзіцём; развіваць навыкі дыялагічнай гутаркі ў працэсе драматызацыі асобных урыўкаў казкі

Матэрмял: малюнкавыя вобразы коціка i пеўніка (слайды).

Ход занятку

Педагог (паказвае дзецям малюнкавыя вобразы коціка і пеўніка- слайды, прапаноўвае апісаць іх). У якіх казках вы сустракаліся з катком і пеўнікам? Давайце паслухаем казку “Коцік, пеўнік і лісіца”. (Расказвае казку, пасля чаго налоджвае гутарку з дзецьмі, задае ім пытанні.) Ці модна назваць коціка і пеўніка сапраўднымі сябрамі? Чаму? Якімі словамі можна расказаць пра лісу? Якая яна ў казцы? (Адказы дзяцей.)

Успомніце заклічку пеўніка да коціка, раскажыце яе. Якімі ласкавымі словамі звяртаўся пеўнік да коціка, калі клікаў яго на дапамогу?

Качка

Качка, як i іншыя вадаплаўныя птушкі, вылучаецца тым, што ёй падуладныя тры стыхіі - вада, зямля i паветра. Вобраз качкі прысутнічае ў забаўлянках, якія чуе маленькае дзіця. 3 маленства яго просяць паказаць, як качка голас падае. 3 беларускамоўных твораў найбольш папулярным з'яўляецца верш Р. Барадуліна «Шукалі качаня».

Знаёмства з цацкай «Качка» адбываецца гэтак жа, як i з цацкай «Курачка» (слайды). Падчас знаёмства можна расказаць верш Р. Барадуліна «Шукалі качаня».

I каля качана

Шукалі

Качаня,

I каля

Таўкача

Гукалі

Уцекача,

Пакуль пра качаня

Сказала кацяня:

- Ягеныя сляды

Пабеглі  да вады!

Каза

Каза - свойская жывёла, якая сімвалізуе дабрабыт і ўрадлівасць  («Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць»), Упершыню сустрэча дзяцей з казой адбываецца ў забаўлянках, калі малых «казычуць казой», а пазней - у казцы «Воўк i сямёра казлянят». Вобраз казы (заўсёды суправаджае дзяцей на Калядах. Каза абавязкова ўваходзіць у калядны гурт i з'яўляецца яго пастаянным удзельнікам. Пра казу распавядаецца ў забаўлянках («Ідзе каза рагатая», «Ты, каза, каза, лубяныя вочы»), народных казках («Каза-манюка»).

Другая малодшая група

Знаёмства з цацкай «Каза»

Мэта: пазнаёміць з цацкай «Каза»; забяспечыць асобасна-арыентаванае ўзаемадзеянне цацкі з дзіцём («пазнаёміць» казу з кожным малым); даць магчымасць кожнаму малому пагуляць з цацкай; падтрымаць жаданне падаць голас, як гэта робіць каза.

Матэрыял: народная i прамысловая цацкі «Каза».

Ход занятку

Педагог (паказвае цацку «Каза»), Хто гэта? Чаму вы так думаеце? Як вы здагадаліся, што гэта каза? Як каза голас падае? Паслухайце забаўлянку пра казу.

Ішла каза рагатая, бадатая:

- Каго нападу, таго забаду!

Аленку папала,

Аленку забадала.

Будык-будык-будык!

На aпошніx словах педагог дакранаецца цацкай да дзіцяці.

Вазьміце ў рукі цацку.  Раскажам гэтую забаўлянку разам. Да каго ты хочаш дакрануцца, Аленка? Калі ласка, давай раскажам пра казу i дакранемся да Mixacіка  (і гэтак далей пра ўcix дзетак).

Сярэдняя група

Расказванне ўрыўка з каляднай песніi

«Дзе каза рогам»

Мэта: вызваць у дзяцей цікавасць да фальклору; выкарыстоўваць малюнкавы вобраз казы з мэтай канцэнтрацыі ўвагі малых; спрыяць разуменню маўлення дарослага з апорай на нагляднасць.

Матэрыял: малюнкавы вобраз «Каза-дзераэа» (слайд).

Ход занятку

Педагог (паказвае дзецям малюнкавы вобраз «Каза-дзераза» - слайд). Паглядзіце на малюнак. Раскажыце, хто на iм адлюстраваны. Апішыце казу: якая яна, як выглядае, цi падабаецца вам. (Адказы дзяцей.)

А цяпер паслухайце ўрывак з каляднай песні.

Дзе каза рогам,

Там жыта стогам,

Дзе каза хвастом.

Там жыта кустом...

Педагог проесіць дзяцей расказаць калядную песеньку пра казу.

Баран

Баран - гэта адзін з папулярных цацачных персанажаў. Цацка барана вылучаецца дзякуючы такім яго «дэкаратыўным» якасцям, як кучаравая воўна i закручаныя poгi, якія прыгожа перадаюцца ў гліне. Выявы барана азначалі багацце, жыццёвы поспех. Папулярнасць цацак барана была звязана з традыцыяй восеньскай стрыжкі авечак, якая з'яўлялася свосасаблівым вясковым святам (I.M. Ялатомцава).

Сярэдняя група

Расказванне казкі «Баран - бок абадран»

Мэта: развіваць у дзяцей уменне эмацыйна ўспрымаць казку, разу- мець змест качачнага тэксту, адчуваць малязнічасць казачных вобра- заў; прывіваць выхаванцам навыкі звязнай гаворкі.

Матэрыял: цацка «Баран-крутараган», малюнкавы вобраз «Баран- крутараган» (слайды).

Ход занятку

Педагог (паказвае цацку «Баран-крутараган» або малюнкавы вобраз «Баран-крутараган» - слайды). Чаму цацка завецца «Баран-кру- тараган»? Так, у барана вялікія, чакручаныя poгi. А яшчэ ў барана ку- чаравая воўна, прыгожыя бакі, нідзе не абадраныя.

А зараз паслухайце казку пра барана, у якога бок абадраны. На- чываецца яна «Баран - бок абадран» (гл. Дадатак I). (Расказвае казку, пасля чаго наладжвае гутарку з выхаванцамі, задае ім нытанні.)

Чаму барана завуць «баран - бок абадран»? Хто дапамагаў лісіцы выганяць барана са сваей норм? Каму ўдалося выгнаць барана з лісіцы- най нары? Як звяры праілі пчолку выгнаць барана?

Гульня «Пастушок i авечкі»

Мэта: развіваць у дзяцей уменне адчуваць гульнявыя вобразы, навыкі звязнай дыялагічнай гаворкі.

Матэрыял: цацка «Баран» або малюнкавы вобраз «Баран-крутара- ган» (слайды).

Ход г у л ь н i

Педагог (паказвае дзецям малюнкавы вобраз «Баран-крутараган» - слайды або цацку «Баран», прапаноўвае апісаць барана). Чаму барана завуць «баран-крутараган»? Чым харчуюцца бараны? Хто за імі даглядае, калі яны пасвяцца на лузе? (Адказы дзяцей.)

Давайце пагуляем у гульню «Пастушок i авечкі».

Дзеючыя асобы

Пастушок.

Boўк.

А в е ч к i - грамада дзяцей.

Усе авечкі (дзеці) стаяць у кутку. Ваўка не бачаць. Пастушок ходзіць з кіем каля авечак. Размахвае кіем i пяе:

Пасу, пасу авечкі

Я за гарою,

Воўк - за другою.

А я ваўка не баюся.

Кіем баранюся.

А я ваука не баюся,

Kieм баранюся!

Падчас пастушковага спеву воўк падкаціўся, cxaпіў авечку i павёў, а пастушок не заўважыў. Потым пастушок агледзеўся, што няма ягонай адной авечю.

Пастушок. Або! Гэта ж няма маёй беленькай авечачкі Пайду яе шукаць. (Уважліва прыглядаецца, паказвае на сляды, стукаючы кіёчкам па падлозе.) Воучы след, авечы след! Воучы след, авечы след... (Гэтак, стукаючы кіёчкам па падлозе, падыходзіць да ваўка i дакранаеща да яго.) Кумок, кумок! Ці не бачыў ты маёй беленькай авечачкі?

Воўк. А пабегла беленькай дарожкай!

Пастушок вяртаецца да cвaix авечак i, махаючы кіем, ішоў пяе сваю песню. У гэты час воўк падкрадаецца i крадзе чорненькага баранчыка, а пастушок не заўважае. Нарэшце хапіўся, а баранчыка ўжо няма.

Пастушок. Або! Гэта ж няма майго чорненькага баранчыка. Пайду яго шукаць. (Стукаючы кіёчкам па падлозе, паказваючы сляды, iдзе ў той бок, куды воўк павёў барана). Воўчы след, бараноў след, воўчы след, бараноў след... (Даганяе ваўка i дакранаеща да яго кіёчкам.) Ку- мок, кумок. цi не бачыў ты майго чорненькага баранчыка?

Воўк. А пабег чорненькай дарожкай.

Пастушок вяртаецца да свaix авечак i пяе сваю песню, а воўк ідзе красці трэцюю авечку. Гэтак працягваецца да тага часу, пакуль воўк не перакрадзе ўcix авечак. Kaлі воўк украдзе апошнюю авечку i калі пастушок папытаецца ў ваўка: «Кумок, кумок! Цi не бачыў ты маёй сівенькай авечачкі?», а той адкажа: «А пабегла сіненькай дарожкай», тады ўсе ўкрадзеныя авечкі, якія стаяць у воўчым кутку, раптам забляюць: «Бя! Бя! Бя! Бя!..»

Пастушок намяраецца на ваўка кіeм. Воўк уцякае. Пастушок зaбipae авечак i гоніць, дамоў, пеючы сваю песню. Гульня заканчваецца.

Увага. Пры гульні дзяўчат завуць «авечкі», а хлопцаў - «баранчыкі». Колеры надаюць або па колеры вопраткі, або па колеры валасоў.

Конік

Конь - свойская жывёла. Яго вобраз вельмі шануецца ў беларускім фальклоры. Конь быў патрэбны ваяру. Без яго немагчыма было выкопваць цяжкую сялянскую працу. Менавіта таму вобраз каня вельмі ста- ноўча апісваецца ў казках, забаўлянках, прымаўках i прыказках бела- русаў. Дзеці знаемяцца з гэтай жывелай у большай ступені праз беларускія народныя казкі («Пра быка i яго сяброў», «Лёгкі хлеб»), за- баўлянкі («Кую-кую ножку»). Конь галоўны герой вершаў «Гэй, мой конік» 3. Бядулі, «Конік» М. Чарняўскага i інш.

Сярэдняя група

Расказванне верша М. Чарняўскага «Конік»

Мэта: развіваць у дзяцей уменне эмацыйна ўспрымаць верш, разу- мець змест вершаванага тэкесту; пабуджаць малых выражаць свае ўяўленне з дапамогай гульнявых дзеянняў.

Матэрыял: прамысловая цацка «Конік», малюнкавы вобраз «Ко- нік» (слайды).

Ход занятку

Педагог. Сёння да нас у дзіцячы садок прыйшла пасылка. Гэтая пасылка з магазина цацак. Давайце разам паглядзім, што ў гэтай пасыл- цы. (Дастае цацку i паказвае яе дзецям.) Гэта конік. А зараз паглядзіце на малюнкі. (Дэманструе слайды.) Апішыце коніка, раскажыце, якія ў яго грыва i хвост. Так, у коніка прыгожая долгая грыва i хвост. На на- rax у коніка капыпа. Такога коніка купілі ў магазіне цацак маленькаму хлопчыку. Паслухайце, як расказваецца пра коніка ў вершы Міколы Чарняўскага «Конік».

Мне прывезлі коніка,

Коніка-куплёніка,

3 цёмнай грывай стрыгунка,

3 цёмнай грывай скакунка.

Мяне конік панясе

Па мураўцы, па расе.

Капыткамі загрукоча,

Ручаінку пераскоча,

Паімчыць, нібы вixop.

За лужок, за сіні бор.

Паслухайце яшчэ раз, як хлопчык расказвае пра коніка, якога яму купілі ў магазіне.

Мне прывезлі коніка,

Коніка-куплёніка,

3 цёмнай грывай стрыгунка,

3 цёмнай грывай скакунка.

Расказваннс верша педагог суправаджае жэстыкуляцыяй.

Хлопчык любіць гуляць са cвaiм конікам-куплёнікам. Пакажыце, як вы ўмееце скакаць на коніку. Малайцы, усе ўмеюць скакаць на коніку. А зараз (імя дзіцяці) паскача на коніку, а я прачытаю вершык.

Юрку конік панясе

Па мураўцы, па расе.

Капыткамі загрукоча,

Ручаінку пераскоча,

Паімчыць, нібы вixop.

За лужок, за cіні бор.

Хто яшчэ хоча пакатацца на коніку? Я раскажу пра гэга вершык.

Мядзведзь

3 вобразам мядзведзя малыя знаёмяцца праз беларускія народныя казкі («Дзедава рукавічка», «Пра быка i яго сяброў», «Як кот звяро напалохаў»), Сярод звяроў паводле старшынства мядзведзь займае першае месца (у беларускай прасторы) або другое, саступаючы льву, Kaлі размова ідзе пра абодвух звяроў. У некаторых казках мядзведзь су- праць  пастаўляецца ваўку, хаця ў іншых сітуацыях яны дзейнічаюць супольна з іншыміi звярамі, дапамагаючы галоўнаму герою. Вобраз мядзведзя падаецца таксама ў песнях i забаўлянках («У куце сядзіць мядзведзь», «Сядзіць мядзведзь на калодзе», «Мядзведзь» А. Якімовіча i інш.).

Другая малодшая група

Расказванне песенькі

«У куце сядзіць мядзведзь»

Мэта: вызваць у дзяцей цікавасць да фальклору; выкарыстоўваць цацку з мэтай канцэнтрацыі ўвaгi дзяцей; спрыяць разуменню маўлення дарослага з апорай на нагляднасць.

Матэрыял: народная цацка «Мядзведзь», малюнкавы вобраз «Мядзведзь» (слайд).

Ход занятку

Педагог (паказвае дзецям цацку або малюнкавы вобраз «Мядзведзь» - слайд). Паглядзіце, дзеткі. Хто гэта? Як вы здагадаліся, што гэта мядзведзь? Раскажыце як ён, як выглядае, ці падабаецца вам. (Адказы дзяцей.)

А цяпер паслухайце песеньку «У куце сядзіць мядзведзь».

У куце сядзіць мядзведзь,

Хустку вышывае,

А лісічка-невялічка

Хатку прыбірае.

А каток пячэ аладкі.

Маслам падлівае.

Мышанятка жвава, гладка

Катку памагае.

Пра каго расказваецца ў песеньцы? Знайдзіце гэтых звяроў на ма- люнках. (Дэманструе розныя малюнкі.) Вазьміце цацку мядзведзя ў pyкi. Давайце раскажам песеньку разам. Вы раскажаце пра мядзведзя, а я пра іншых жывёл.

Літаратура: Старжынская, Н. С. Народная цацка – люстэрка культуры : дапам. Для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання : з электрон. Дад. / Н. С. Старжынская, Д. М. Дубініна. – Мінск : Вышэйшая школа, 2014. – 87 с. + 1 электрон. Апт.дыск.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.