Каляндар падзей дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 24 г. Ліда" на 2022 год
Студзень | ||||||||||
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.«Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову». Гэтыя словы Якуба Коласа сення набываюць асаблівы сэнс для беларусаў: 21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. З нагоды Дня роднай мовы ў дзіцячым садзе прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў на роднай мове <iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="400" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/RA-cbbZtnQo" title="YouTube video player" width="700"></iframe><iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/keXESFVzR3Q" title="YouTube video player" width="700"></iframe><iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/5M8haLKc0jM" title="YouTube video player" width="700"></iframe><iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/G628SgINE1M" title="YouTube video player" width="700"></iframe> |
||||||||||
Люты | ||||||||||
Дзень Святога Валянціна ў дзіцячым садзеДзень Святога Валянціна ў дзіцячым садзе - выдатная магчымасць пагаварыць з дзецьмі аб дружбе, таварыстве, любві. У гэты дзень можна выказаць сваю любоў да мамы, таты, блізкім і родным людзям. Дзень Святога Валянціна - гэта Дзень дружбы і любові. Усе людзі дораць адзін аднаму свае ўсмешкі, пажаданні, абменьваюцца словамі любові. У гэты дзень выхаванцы групы "Сланечнік" зрабілі для сваіх родных віншавальныя паштоўкі. |
||||||||||
Спартыўнае свята «Будучыя абаронцы Айчыны»Ва ўстанове дашкольнай адукацыі яслі-сад № 24 г. Ліды з нагоды свята 23 лютага прайшло спартыўнае свята «Будучыя абаронцы Айчыны» з выхаванцамі сярэдняй групы “Званочкі”. Падчас свята дзеці праявілі не толькі фізічныя якасці, але і кемлівасць, знаходлівасць, здольнасць арыентавацца ў любой сітуацыі. З задавальненнем выхаванцы ўдзельнічалі ў эстафетах: “Выратуй параненага”, “Нарад на кухню”, “Санчасць”, “Ваенная трэніроўка”, “Абясшкодзь міны”, “Караблі плывуць”, “Ваенная тэхніка ідзе”. Усе атрымалі эмацыйны зарад і добры настрой. |
||||||||||
Лідскае тэлебачанне ў гасцях у дзіцячым садку<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/qTgzzb8alBw" title="YouTube video player" width="700"></iframe> |
||||||||||
Масленіцу сустракаем!Выхаванцы ясляў-сада вельмі любяць Масленіцу. Педагогі зладзілі для дзяцей свята з вясёлымі песнямі і прыпеўкамі, з традыцыйнымі забавамі і гульнямі: дзеці спаборнічалі ў спрыту і шпаркасці, сіле і цягавітасці. У госці да выхаванцаў прыйшлі казачныя героі Баба-Яга і Воўк, і ўсе разам яны развітваліся з Зімой і сустракалі Вясну-красну. Дзеці вельмі чакалі гэтага свята, рыхтаваліся да яго: развучвалі карагоды “Прыйдзі, Вясна”, “Масленіца”, гульні “Катанне на мётлах”, “Залатыя вароты”, “Перацягні канат”, “Пападзі ў цэль”, “Напячы бліноў у печы”, “Музычны блін”, прыпеўкі, песні і вершы! Спальванне пудзіла Масленіцы - кульмінацыйны момант свята, сімвал развітання з зімой і сустрэча вясны. А смачныя гарачыя бліны запомняцца дзецям надоўга! |
||||||||||
Раённае свята "Провады зімы"26.02.2022 прайшло раённае свята "Провады зімы". Мерапрыемства атрымалася па-сапраўднаму масавым і разнастайным. Жыхарам і гасцям горада была прапанавана шырокая праграма, якая прадугледжвала магчымасць культурнага правядзення вольнага часу для ўсіх узростаў. У рамках мерапрыемства адбыўся конкурс тэматычных пляцовак-фотазон "Бывай, зімачка!". Па выніках конкурсу дзяржаўная ўстанова адукацыі "Яслі-сад №24 г. Ліда" узнагароджана дыпломам 3 ступені. |
||||||||||
Сакавік | ||||||||||
Ранішнікі да 8 сакавіка ў дзіцячым садзеЗ 1 па 4 сакавіка ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшлі святочныя ранішнікі, прасвечаныя Міжнароднаму дню жанчын. Дзеці павіншавалі сваіх матуль і бабуль: сваімі рукамі зрабілі віншавальныя паштоўкі, падрыхтавалі для іх канцэртныя нумары, падарыўшы праз вершы, песні і танцы ўсю сваю любоў і цеплыню дзіцячых сэрцаў. Казачны сюжэт і казачныя персанажы - усё гэта было на кожным свяце. Ну а якое ж свята абыходзіцца без жартоўных спаборніцтваў і конкурсаў, не сталі выключэннем і гэтыя ранішнікі. Забаўныя і цікавыя конкурсы з мамамі і бабулямі не пакінулі абыякавым нікога. Радасць, забіяцкі смех, маса станоўчых эмоцый суправаджалі кожны ранішнік. ФОТАСПРАВАЗДАЧЫ з месца падзей:
|
||||||||||
Красавік КамаедзіцаСвята абуджэння прыроды, нараджэння новага лета. Радаваліся, што перажылі яшчэ адну зіму, развітваліся з ёй, як з надакучлівай госцей. Выхаванцы ясляў-сада адсвяткавалі Камаедзіцу. Педагогі зладзілі для дзяцей свята з вясёлымі песнямі і прыпеўкамі, з традыцыйнымі забавамі і гульнямі, дзеці спаборнічалі ў спрыту і шпаркасці, сіле і цягавітасці: гулялі ў гульні "Шышкі для мядзведзя", "Звары гарохавы камяк", "Ручаёк", "Пабудзі мядзведзя" і "Збяры гарох", танцавалі "Польку для мядзведзя", музычны аркестр выканаў "Весялуху". У госці да выхаванцаў прыходзілі Заяц і Мядзведзь, і ўсе разам яны сустракалі Вясну. Свята атрымалася на славу. Дзякуючы падобным мерапрыемствам дзецям прывіваюцца лепшыя духоўныя традыцыі, любоў да роднага краю, роднай прыроды. |
||||||||||
Падарожжа па родным гарадзеВыхаванцы старшых груп "Верасок" і "Лянок" наведалі галоўную славутасць горада - Лідскі замак. Дзякуючы адноўленым інтэр’ерам і выдатнаму экскурсаводу выхаванцы змаглі літаральна пабываць у гасцях у княжацкага роду Гедымінаў, які некалі пабудаваў замак, пазнаёміліся з гісторыяй заснавання замка, пранікнуліся таямніцамі і легендамі. |
||||||||||
Вясну гукалі і з бліном гулялі.Выхаванцы групы "Рамонкі" наведалі Лідскі гісторыка-мастацкі музей. Ад Масленіцы да Дабравешчання… Азнаёміць юных наведвальнікаў Лідскага гісторыка-мастацкага музея з вясновымі святамі, якія адзначалі нашы далёкія продкі, закліканы новы інтэрактыўны занятак “Вясна-красна на ўвесь свет”, які праводзіцца на базе атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час. Традыцыі. Вобразы”. |
||||||||||
Экскурсія ў Цэнтр бяспекі МНС г. ЛідаВыхаванцы старшых груп "Васілёк" і "Верасок" наведалі Цэнтр бяспекі МНС Дзейнасць Цэнтра бяспекі арыентавана на навучанне асновам бяспекі жыцця, фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій і сучаснага абсталявання. У аснову навучання пакладзена віртуальнае апусканне ў асяроддзе, якое імітуе надзвычайныя сітуацыі, і паглыбленае вывучэнне матэрыялу за кошт павышэння эмацыйнага ўспрымання мадэляванай абстаноўкі (выхаванцам было прапанавана апынуцца ў асяроддзі НС, праўда віртуальна). Дзеці не толькі пазнаёміліся з правіламі паводзін у экстрэмальных сітуацыях, але і адпрацавалі атрыманыя веды на практыцы. |
||||||||||
Выставы сумесных работ "Светлае свята Вялікдзень"Напярэдадні Вялікадня ў нашай установе дашкольнай адукацыі праводзяцца выставы велікодных вырабаў. Рукамі дзяцей, бацькоў, педагогаў з душой выраблена вялікая колькасць вырабаў ручной працы. Экспанаты выставы выкананы ў розных тэхніках і з выкарыстаннем розных матэрыялаў. Бацькі выхаванцаў праяўляюць незвычайную фантазію і выдумку, а таксама паказваюць сваё майстэрства і творчасць. |
||||||||||
Май Выхаванцы сярэдніх груп ясляў-сада здзейснілі экскурсію да памятных месцаў горада. Дзеці наведалі помнік героям-авіятарам, помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў і партызан, ”Вечны агонь”, курган Неўміручасці з магілай невядомага салдата. Педагогі з выхаванцамі ўсклалі кветкі ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Экскурсія спрыяла выхаванню павагі да мінулага народа і цікавасці да гісторыі роднага краю, садзейнічала фарміраванню пачуцця гонару за воінаў-абаронцаў, якія перамаглі, за вялікі подзвіг нашага народа. |
||||||||||
Абласная акцыя "Кветка Перамогі ў кожным акне!"Гады праходзяць, але памяць аб подзвігу нашых герояў не цьмянее. Напярэдадні свята Дня Перамогі выхаванцы і педагогі ясляў-сада далучыліся да абласной акцыі "Кветка Перамогі ў кожным акне!" |
||||||||||
8 мая Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у нашай краінеДа Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь з выхаванцамі ясляў-сада праведзены заняткі "Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь: герб, сцяг і гімн», «Сімвалы маёй Радзімы», «Мая Радзіма - Беларусь», гульня-фантазіраванне «На паветраным шары па родным краі», віктарына «У краіне сімволікі», калектыўная аплікацыя "Сцяг перамогі - радасці сцяг", накіраваныя на развіццё цікавасці і паважлівае стаўленне да дзяржаўных сімвалаў. |
||||||||||
Да Дня Вялікай ПерамогіУ рамках тэматычнага тыдня напярэдадні Дня Вялікай Перамогі ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшлі сумесныя выставы дзяцей і бацькоў, заняткі, гульні, гутаркі, музычнае свята. <iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="410" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/sUJ5kONIa_M" title="YouTube video player" width="620"></iframe><iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="410" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/sFX-ia7jbxM" title="YouTube video player" width="620"></iframe> ФОТАСПРАВАЗДАЧЫ: |
||||||||||
Лідскае тэлебачанне ў гасцях у дзіцячым садку<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/r7YDWw59AQU" title="YouTube video player" width="620"></iframe> |
||||||||||
Выпускныя ранішнікі прайшлі ў дзіцячым садзеДзіцячы выпускны - гэта першае самастойнае падвядзенне вынікаў, усведамленне дасягненняў і хвалюючае чаканне маючых адбыцца падзей. Незвычайная мітусня панавала перад пачаткам свята: бацькі дрыгатліва папраўлялі пышныя ўборы юных прынцэс. Хлапчукі ж захоўвалі маўклівую дзелавітасць... і вось пад урачыстую музыку выхаванцы выйшлі на сцэну. У гэты дзень для сваіх блізкіх яны падрыхтавалі сапраўдны канцэрт - спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы. А дарослыя падтрымлівалі выпускнікоў бурнымі апладысментамі і не хавалі радасці, ганарачыся поспехамі сваіх дзяцей. Справаздача: <iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="380" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/1fiOkykv8NQ" title="YouTube video player" width="600"></iframe> <iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="380" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/kVk9LsZfmxM" title="YouTube video player" width="600"></iframe> <iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="380" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/GzzWZvmoLmM" title="YouTube video player" width="600"></iframe> <iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="380" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/trTveiH218k" title="YouTube video player" width="600"></iframe> |
||||||||||
Дабрачынная акцыя "Вялікая дапамога маленькаму сябру"Выхаванцы ясляў-сада ўпэўнены, што бяздомныя сабакі і кошкі не злачынцы, а няшчасныя жывыя істоты, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі па віне чалавека, і ў нашых сілах дапамагчы ім - выратаваць, даць прытулак, накарміць, абараніць! https://www.instagram.com/tv/CeBSWunIIEX/?igshid=YmMy.. <iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="380" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/kz2g0HzQJWs" title="YouTube video player" width="600"></iframe> |
||||||||||
Чэрвень 1 чэрвеня - Міжнародны дзень абароны дзяцей У яслях-садзе № 24 г. Ліда прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню абароны дзяцей. Выхаванцы разам з Весялінкай і адзінарожкай Вясёлкай здзейснілі падарожжа па родным горадзе, гулялі ў гульні “Свет дзяцінства”, “Мае правы”, “Зачараваны горад”, “Сцяг і герб”, “Вясёлка”, “Упрыгож горад”, “Аркестр”, танцавалі “Сонца над маёй краінай”, “Дзе жывуць усмешкі”, “Галубы свету”, спявалі “Мой любы гарад”, пускалі мыльныя бурбалкі. Дзеці атрымалі пазітыўны настрой, станоўчыя эмоцыі. |
||||||||||
Фізкультарнае свята “На манежы дашкаляты!”Дзеці разам з клоўнам Клепам і клаўнэсай Кнопай пераўтварыліся ў артыстаў цырка. Паміж камандамі былі праведзены эстафеты: “Дрэсіраваныя тыгры”, “Канатаходцы”, "Бананы для малпачкі", "Асілкі", "Мішкі на самакатах", "На арэне каўбоі", "Жанглёры". Выхаванцы з задавальненнем гулялі з клоўнамі, танцавалі, выконвалі заданні, падчас якіх замацоўвалі рухальныя уменні і навыкі, праяўлялі фізічныя, валявыя якасці. Выхаванцы атрымалі зарад бадзёрасці і масу станоўчых эмоцый. |
||||||||||
Музычная забава “Мыльная казка”Дзецi разам з Кропелькай даведалiся як з’яўляюцца бурбалкi i аб чароўных уласцiвасцях вады. Выхаванцы гулялi ў музычныя гульнi “Домiк для бурбалкi”, “Зачараваныя бурбалкi”, выконвалі практыкаванні “Чыя бурбалка больш”, “Цуда-пена”, спявалi песнi “Якога колеру лета”, “Вяселка”, танцавалi танец “Сябры” і танец з парашутам, праводзiлi эксперыменты з вадой “Вада малюе вяселку”, “Чараўнiца-вада”. Свята скончылася бурбалкавай дыскатэкай, што спрыяла добраму настрою і станоўчым эмоцыям. |
||||||||||
“Бяспечнае дзяцінства”У яслях-садзе прайшоў тэматычны дзень ведаў Правіл дарожнага руху пад дэвізам “Бяспечнае дзяцінства”. У час рухомых гульняў, тэатралізаванай дзейнасці, рашэнняў праблемных пытанняў і сітуацый выхаванцы замацавалі правілы паводзін пешахода і пасажыра на вуліцы, у транспарце, бяспечных паводзін на веласіпедзе, самакаце. Дзеці атрымалі пазітыўны настрой, станоўчыя эмоцыі, замацавалі веды. |
||||||||||
Ліпень Да Дня Незалежнасці Рэспублікі БеларусьНапярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ва ўстанове дашкольнай адукацыі "Яслi-сад №24 г.Ліда" праходзіў тэматычны тыдзень "Я ганаруся табой, Беларусь!" На працягу тыдня была праведзена творчая майстэрня "Я люблю Беларусь", дзеці рабілі калектыўную аплікацыю, разглядалі альбом "Мая Радзіма - Беларусь", плялі вяночкі, спявалі беларускія народныя песні, чыталі вершы. <iframe frameborder="0" height="380" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/gSj4NuDso38" title="Флэшмоб " width="520"></iframe> <iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="380" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/IlGBQatjwyk" title="Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у яслях-садзе №24 г. Ліда" width="520"></iframe> |
||||||||||
Жнівень | ||||||||||
Верасень | ||||||||||
Кастрычнік | ||||||||||
Лістапад | ||||||||||
Снежань | ||||||||||