Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Каляндар падзей дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 24 г. Ліда" на 2018 год

Дата: 5 января 2018 в 21:24, Обновлено 12 марта 2019 в 16:31
1 644 просмотра

СТУДЗЕНЬ

Тэатралізаванае прадстаўленне "Снежная каралева"

Прадстаўленне па матывах аднайменнай казкі Г. Х. Андэрсана пакінула ў дзяцей нямала ўражанняў. Цікавыя заданні, займальнае падарожжа, гульні і перашкоды - усё гэта выхаванцы пераадолелі і дапамаглі Гердзе выратаваць свайго брата Кая.


Фізкультурная забава "У краіне вясёлых мячоў"

Яркія, прыгожыя мячы сталі галоўнымі героямі фізкультурнай забавы. Умацаваць фізічнае здароўе, падняць настрой і добра правесці час са сваімі сябрамі - галоўная наша задача.


ЛЮТЫ

Масленiца (сумесна з бацькамi)

Гучныя крычалкі, вясёлыя прыпеўкі, загадкі, конкурсы — усё спрыяла добраму настрою. Не забыліся і пра традыцыйныя забавы, а найбольш моцныя паспрабавалі сябе ў перацягванні каната. Не абышлося свята і без спальвання саламянай лялькі Зімы, у гонар якой удзельнікі завялі вясёлы карагод. А яркае полымя яшчэ раз нагадала, што пара сыходзіць халадам.
Музычныя кіраўнікі Жэлудзевіч Інэса Баляславаўна і Шэшка Сняжана Генрыхаўна пастараліся, каб усе прысутныя атрымалі не толькі добры настрой, але і пачаставаліся гарачымі блінамі. Круглыя, румяныя, яны сімвалізуюць доўгачаканае цяпло і нагадваюць сонца, нібы перадаюць частку яго моцы, набліжаюць вясну.


Спартыўнае свята   "Тата можа ўсё!"

        Самыя смелыя і адважныя таты паспяхова прайшлі Школу маладога байца. Кіраўнікі фізвыхавання Кушык Алёна Станіславаўна і Дзядуля Людміла Рамуальдаўна падрыхтавалі для ўсіх удзельнікаў спартыўнага свята няпростыя, якія патрабуюць праявы спрыту і кемлівасці эстафеты і заданні. Хочацца адзначыць, што ўсе выпрабаванні былі пройдзены на вышыні.


САКАВІК

Жаночы дзень – 8 сакавіка

Святочныя ранішнікі, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка.


Изображение

У сакавіку наша ўстанова дашкольнай адукацыі прыняла ўдзел у раённым этапе абласнога конкурсу на лепшае развіваючае прадметна-прасторавае асяроддзе ў групе ўстановы дашкольнай адукацыі. Па выніках конкурсу ў намінацыі «Лепшая аўтарская гульня (цацка)» дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад № 24 г. Ліда» была ўдастоена першага месца.


КРАСАВІК

<font color="#b22222" face="times new roman, times, serif">Фальклорнае свята "Сустракаем Вялікдзень!"</font>

Як вядома, цудоўнаму вяртанню да жыцця Ісуса Хрыста – і прысвечаны разнастайныя хрысціянскія звычаі і абрады на Вялікдзень. Не выпадкова, што і вітацца ў гэты дзень прынята словамі: “Хрыстос уваскрэс!”. Юныя артысты змаглі прадэманстраваць свае таленты, падзяліцца з усімі сваімі ведамі аб народных традыцыях і, зразумела, пагуляць з галоўным сімвалам свята - фарбаванымі яйкамі. 


Метадычнае аб'яднанне настаўнікаў-дэфектолагаў  ПКПД устаноў дашкольнай адукацыі   18.04.2018 (у сетцы)

Тэма: "Павышэнне якасці арганізацыі карэкцыйна-педагагічнай дапамогі праз рэалізацыю прынцыпу дыферэнцыраванага падыходу"


Музычная забава " У гасцях у казкі" 

Пацешныя казачныя героі не толькі парадавалі рабят сваімі гульнямі і конкурсамі, але і не забыліся нагадаць усім прысутным аб тым, як важная ў жыцці сапраўдная дружба.


МАЙ

Изображение

З 30 красавіка па 18 мая 2018 года наша ўстанова прыняло ўдзел у раённым конкурсе на лепшы кабінет карэкцыйна-педагагічнай работы ўстановы дашкольнай адукацыі. Па выніках конкурсу Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Яслі-сад № 24 г. Ліда" было ўзнагароджана дыпломам аддзела адукацыі, спорту і турызму Лідскага райвыканкама 1 ступені.​


Ранішнік "Да пабачэння, дзіцячы сад!"

Прыгожыя, прыбраныя і шчаслівыя хлопцы сабраліся ў музычным зале разам з бацькамі і выхавацелямі, каб назаўсёды развітацца з дзіцячым садам. Гэты дзень, несумненна, радасны і сумны адначасова. Бо гэта канец чарговага этапу ў жыцці-бесклапотнага дзяцінства. Наперадзе вас чакаюць школа, новыя сябры, настаўнікі, новыя дасягненні і адкрыцці.


Удзел у раённым аглядзе-конкурсе "Тэрыторыя дзяцінства"

З 4 мая па 12 чэрвеня 2018 года наша ўстанова прыняло ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе на лепшую развіваючую сераду на тэрыторыі ўстаноў дашкольнай адукацыі "Тэрыторыя дзяцінства", па выніках якога наш дзіцячы быў адзначаны дыпломам І ступені ў намінацыі "Лепшая пляцоўка па вывучэнні правілаў дарожнага руху ўстановы дашкольнай адукацыі".​

<iframe allow="autoplay; encrypted-media" allowfullscreen="" frameborder="0" height="380" src="https://www.youtube.com/embed/2_Lse-pDc74" width="654"></iframe>


ЧЭРВЕНЬ

Тематычная забава "Дзень аховы дзяцей"

Дзеці з нецярпеннем чакаюць пачатку лета. Бо гэта не проста прыход цяпла і магчымасць для выдатнага адпачынку, гэта сапраўднае свята, так як наступілі доўгачаканыя і працяглыя канікулы. На спартыўнай пляцоўцы нашага саду сабраліся выхаванцы ўсіх узроставых груп. Іх чакалі гульні, сюрпрызы, танцы, любімыя героі казак. Работнікі дзіцячага садка пастараліся зрабіць гэтае свята незабыўным для дзяцей.


Педагогі нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у рэспубліканскім семінары-нарадзе на тэму "Змест і арганізацыя метадычнай работы з кіраўнікамі і спецыялістамі сістэмы дашкольнай адукацыі", які праходзіў на базе дзяржаўнай установы адукацыі" Акадэмія паслядыпломнай адукацыі " 14 - 15 чэрвеня 2018 года.


Абмен вопытам работы

15.06.2018 у дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад №40 г. Ліды" адбылася рабочая сустрэча з кіраўнікамі ўстаноў дашкольнай адукацыі аддзела адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Гродна. Загадчык, Ярашэвіч Алена Віктараўна, падзялілася вопытам работы па стварэнні пляцоўкі па вывучэнні правілаў дарожнага руху.


ЛІПЕНЬ

Конкурс юнага чытача «Мінута славы»

 (сярэднія, старшыя групы)


Фальклорная забава "Купалле"

Разам з музычным кіраўніком Шэшка Сняжанай Генрыхаўнай дзеці ўспомнілі мноства традыцый і абрадаў, звязаных менавіта з гэтым святам. Выхаванцы старшых груп падарылі ўсім прысутнічаючым прыгожыя танцы, купальскія песні. Кожны змог паказаць свае здольнасці ў час эстафет, гульняў і конкурсаў. Кульмінацыяй свята стаў пошук папараць-кветкі, з якім выхаванцы паспяхова справіліся.


<font color="#ff0000" face="times new roman, times, serif">ЖНІВЕНЬ</font>

Музычная забава "Кветкавая паляна"

Дзяўчынкі старэйшых груп у ролі матылькоў і кветак разам з музычным кіраўніком Жэлудзевіч Інэсай Баляславаўнай падарылі дзецям сапраўднае свята радасці і прыгажосці. Ганаровы госць Карлсан парадаваў хлопцаў запальнымі танцамі і вясёлымі конкурсамі. Цёплае надвор'е, вясёлая музыка, кампанія блізкіх сяброў - вось і ўвесь сакрэт добрага летняга настрою.


Фізкультурная забава  «Усе фарбы лета»

Цёплае і сонечнае лета незваротна і з вялікай хуткасцю сыходзіць ад нас. І ў апошнія дні так прыемна ўспомніць аб усім добрым, што адбылося з намі за гэты час. Кіраўнік фізвыхавання Кушык Алена Станіславаўна сабрала ў аднай забаве ўсе фарбы лета. Дзеці спаборнічалі ў хуткасці і спрыту і адначасова ўспаміналі лепшыя моманты і дзяліліся ўражаннямі аб мінулых летніх дзяньках.


ВЕРАСЕНЬ 

Тэматычная забава "Дзень ведаў"

Трэцяга верасня выхаванцы старшых груп сталі ўдзельнікамі свята, прысвечанага Дню ведаў. Свята, падрыхтаванае музычным кіраўніком Жэлудзевіч Інесай Баляславаўнай, стала сапраўдным падарункам дзецям да пачатку новага навучальнага года. Яшчэ раз віншуем усіх з Днем ведаў! Няхай гэты год прынясе мноства новых адкрыццяў, кожны дзень будзе яркім, запамінальным, плённым і напоўніцца толькі станоўчымі вынікамі, новым вопытам і выдатным настроем.


КАСТРЫЧНІК 

Наш дзіцячы сад адзначыў свой саракагадовы юбілей


Чараўніца-восень

Выхаванцы сталі ўдзельнікамі восеньскіх забаў.​ У госці на свята завіталі Шуршык, лясныя жыхары і чараўніца Восень. Усе разам яны спявалі песні, чыталі вершы, гулялі ў гульні. Час прайшоў непрыкметна ў кампаніі лепшых  сяброў.


Тэматычная забава "Дзень маці"

Ад шчырага сэрца віншавалі сваіх матуль з надыходзячым святам Маці нашы выхаванцы.


Фестываль педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі

 25-26 кастрычніка 2018г. праводзіўся фестываль педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі "Дашкольная адукацыя: інвестыцыі ў будучыню", арганізаваны Галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама сумесна з ДзУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі". 

 25 кастрычніка 2018 года ўстанова дашкольнай адукацыі “Яслі-сад №24 г. Ліда” прыняла  ўдзел у інтэрактыўнай выставе творчых праектаў "Кірмаш педагагічных ідэй ". 

     26 кастрычніка 2018 года выхавальнік дашкольнай адукацыі Варошка В.С. правяла майстар-клас "Саракі".


Пасяджэнне выязных курсаў для педагогаў дашкольнай адукацыі

На базе ўстановы дашкольнай адукацыі "Яслі-сад №24 г. Ліда" адбылося пасяджэнне выязных курсаў для педагогаў дашкольнай адукацыі.

Загадчык дашкольнай установы Ярашэвіч А.В. пазнаёміла з прэзентацыяй вопыта работы рэсурснага центра па патрыятычнаму выхаванню. Вопыт работы "Далучэнне дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры сродкамі розных відаў дзейнасці" прадставіла выхавальнік дашкольнай адукацыі Альпяровіч А.П.  Майстар-клас "Зайчык на пальчык" правяла выхавальнік дашкольнай адукацыі Варошка В.С.


ЛІСТАПАД

Святкуем "Багач"

Нашы выхаванцы сталі удзельнікамі старажытнага абраду ўшанавання ўраджаю "Багач" (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”). Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.  Падрыхтавалі народнае свята для дзяцей кіраўнікі музычнага выхавання Жалудзевіч І.Б. і Шэшка С.Г.  Дзеці спявалі песні "Прывітальная", "Залатая казка", танцавалі лявоніху, танцы "Земляныя яблыкі" і "Хлеб ды соль", гулялі ў гульні "Рэдзька" і "Збяры бульбу".  Выхаванцы атрымалі задавальненне і шмат пазітыўных эмоцый.


Фізкультурная забава "Падарожжа ў краіну агародніны"

Адным з прыярытэтных напрамкаў работы нашай дашкольнай установы з'яўляецца арыентацыя кожнага дзіцяці ў напрамку захавання, умацавання здароўя і фарміравання здаровага ладу жыцця. Нашы кіраўнікі фізічнага выхавання Дзедуль Л.Р. і Кушык А.С. падрыхтавалі для выхаванцаў спартыўнае свята, задача якога прывіваць любоў да фізічнай актыўнасці, усяляк яе заахвочваць, захоўваць і павышаць цікавасць да фізічнай культуры і спорту. Дзеці атрымалі станоўчыя эмоцыі і з задавальненнем правялі час са сваімі сябрамі.


СНЕЖАНЬ

Метадычнае аб’яднанне намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці "Забеспячэнне якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі"

Праведзена метадычнае аб’яднанне намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці па тэме “Забеспячэнне якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі”. Былі прапанаваны прагляды спецыяльна арганізаванай дзейнасці з выхаванцамі па рэалізацыі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі:

  • занятак па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” у старшай групе “Вандроўка з ліхтарыкам” Місарэвіч Л.М., выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай катэгорыі яслей-сада №24 г.Ліда;
  • занятак па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” у спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы “У госці да гаспадыні Васіліны” Вялічка Г.У., выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай катэгорыі яслей-сада №24 г.Ліда

Арганізаваны міні-экскурс па ўстанове дашкольнай адукацыі "Прадметна-прасторавае асяроддзе ўстановы дашкольнай адукацыі, як забеспячэнне якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове".

"Сістэма работы забеспячэння якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове" была прадстаўлена Вайткевіч А.В., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці яслей-сада №24 г.Ліда. 

Рэфлексію “Чароўная елка” прапанавала Свораб М.С., педагог-псіхолаг яслей-сада №24 г.Ліда.


Навагоднія ранішнікі

На ранішніку выхаванцы змаглі пагрузіцца ў свет казак, нечаканых прыгод, песень, карагодаў, танцаў, гульняў і сюрпрызаў, сустрэлі незвычайных Сяброў, атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і падарункі, падарылі мноства ўсмешак.

Калектыў дзіцячага сада выказвае падзяку бацькам за актыўны ўдзел і жадае Вам сустрэць гэты год з вялікім натхненнем і прадчуваннем чагосьці чароўнага. Хай радасныя падзеі бесперастанна здараюцца з вамі, хай шчырыя дзіцячыя ўсмешкі і шчаслівыя вочы падораць веру ў добры цуд. Хай навагодняя ноч выканае жаданне кожнага з Вас і падорыць усім цудоўны настрой.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.