Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Каляндар падзей дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 24 г. Ліда" на 2019 год

Дата: 12 марта 2019 в 17:51, Обновлено 29 декабря 2019 в 21:44
1 150 просмотров

СТУДЗЕНЬ

ІІІ месца ў раённым этапе рэспубліканскага фестывалю "Бяспечнае дзяцінства" 

Наша ўстанова ўзнагароджана дыпломам за ІІІ месца ў раённым этапе рэспубліканскага фестывалю "Бяспечнае дзяцінства".


Тыдзень здароўя

З 04.01.2019 па 11.01.2019г. у нашай установе дашкольнай адукацыі праводзіўся тыдзень здароўя пад дэвізам "Ведаць павінны і дарослыя, і дзеці, што здароўе - галоўнае на свеце!"

Кожны дзень тыдня здароўя меў сваю назву:

04.01.2019г. - Дзень чысцюль.

08.01.2019г. - Дзень здаровага харчавання.

09.11.2019г. - Дзень добрага настрою.

10.01.2019г. - Дзень фізкультуры і спорту.

11.01.2019г. -  Дзень барацьбы са шкоднымі звычкамі.

Пра важнасць правільнага ладу жыцця і заняткаў спортам гаворыцца дзецям часта, карысныя звычкі прапагандуюцца пастаянна, але мацней за ўсё матывуе дзяцей да руху ў кірунку здаровага ладу жыцця незвычайная форма мерапрыемстваў.

На тыдні здароўя праводзіліся гульнявыя і пазнавальныя заняткі, выставы малюнкаў і сценгазет, гульні-падарожжы, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы і іншыя віды дзіцячай дзейнасці – усё, што падабаецца дзецям. Вялікае задавальненне дзеці  атрымалі на спартыўным свяце “Для здароўя нам патрэбна чысціня”. Героямі свята былі і Доктар Айбаліт, і Гігіена, якая вучыла дзяцей спосабам захавання здароўе , і Гразільда. Яны гулялі з дзецьмі ў гульні “Лазня”, “Клякса”, “Пыласос”, “Вялікае мыццё”, правялі эстафеты “Збяры памочнікаў гігіены” і “Знайдзі вітаміны”, загадвалі загадкі, танцавалі з мяцелачкамі.

Нашы выхаванцы ўпэўнены:

“Мы ўмеем думаць,

Мы ўмеем разважаць,

Што карысна для здароўя,

То і будзем выбіраць!


Раённы фестываль дзіцячай музычнай творчасці «Дамісолька»

17.01.2019г. наша ўстанова ўзнагароджана дыпломам фіналіста раённага фестывалю дзіцячай музычнай творчасці “Дамісолька” у намінацыі “Цудоўны свет беларускай музычнай культуры”.

Изображение

Выхаванцамі на конкурсе быў прадстаўлены танец «Бульба – гэта супер-клас!». Музычны кіраўнік  Жэлудзевіч Інэса Баляславаўна.

<iframe align="middle" allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="400" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/iEZWRTK6trI?list=PLAfpfWi2Xh-3rttygWhIapjhohUC0hWPt" width="500"></iframe>


Конкурс "Я - даследчык!"

У намінацыі "Мая Радзіма - Беларусь" у конкурсе "Я - даследчык" пераможцам стала работа выхаванкі старшай групы Варошка Соф'і.​

<iframe align="middle" allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="400" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/IXBF4On5NYQ?list=PLAfpfWi2Xh-1GYwr035Xc9ol24RKVyUZ5" width="500"></iframe>


ЛЮТЫ

Нарада пры начальніку ўпраўлення адукацыі ў дзіцячым садзе "Аб выніках аналізу стану здароўя выхаванцаў, мерах прафілактыкі дзіцячага траўматызму"

У дашкольнай ўстанове прайшла нарада пры начальніку ўпраўлення адукацыі па тэме: "Аб выніках аналізу стану здароўя выхаванцаў, мерах прафілактыкі дзіцячага траўматызму"


Абласная творчая лабараторыя выхавальнікаў дашкольнай адукацыі

20 лютага 2019 года на базе Дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №24 г. Ліда» была арганізавана работа абласной творчай лабараторыі выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па тэме «Стварэнне эфектыўнага камунікатыўнага асяроддзя для дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму».


Падведзены вынікі работы за 2018 год.

Упраўленнем адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэту дыпломам 2 ступені ўзнагароджана Дзяржаўная ўстанова дашкольнай адукацыі "Яслі-сад №24 г. Ліда" па вынікам работы за 2018 год.


21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы для нашай дашкольнай установы не мог прайсці незаўважаным. Целы дзень гучалі беларускія песні, вершы, казкі, праводзіліся народныя гульні. Для выхаванцаў быў прапанаваны конкурс чытальнікаў на тэму "Размаўляем па-беларуску". 

Размаўляйце па-беларуску самі і разам з намі.

<iframe align="middle" allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="400" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/r2Efith5G2U" width="500"></iframe>


Спартыўнае свята прасвечанае 23 лютага

Сваіх тат запрасілі на спартыўнае свята старшыя дашкольнікі.

На пярэдадні Дня Абаронцаў Айчыны ў нашай дашкольнай установе было арганізавана спартыўнае свята з непасрэдным удзелам выхаванцаў і іх тат. Дня кожнага выхаванца тата - вясёлы і ўважлівы, мужны і цярплівы абаронца яго сям'і.


САКАВІК

Ранішнікі да 8 сакавіка

З 5 па 7 сакавіка ва ўстанове дашкольнай адукацыі праводзіліся ранішнікі прасвечаныя Міжнароднаму дню жанчын.

Цеплынёй атуліць 
Сонейка зямлю. 
Мілая матуля, 
Я цябе люблю. 

Мне з табой утульна, 
І спяваю я: 
"Мамачка, 
Матуля, 
Любая мая". 

(Леанід Пранчак) 

Гэтыя словы пра маці гучаць у душы кожнага чалавека: і дзіцяці, і дарослага. Таму напярэдадні свята ўсім людзям хацелася зрабіць нешта асаблівае, добрае, прыемнае для сваіх самых дарагіх людзей. У гэтае свята, у Міжнародны жаночы дзень кожны чалавек павінен павіншаваць сваіх самых блізкіх жанчын - маму і бабулю, бо яны ўсё жыццё аддаюць нам свае цяпло, любоў і клопат. Свята 8 сакавіка ў дзіцячым садзе - гэта выдатная магчымасць для дзетак прадэманстраваць свае таленты і парадаваць родных. Дзеці спявалі песні, чыталі вершы пра маму, танцавалі, гулялі ў розныя гульні. Святы, несумненна, прыўнеслі ў жыццё дзіцячага саду атмасферу вясновай радасці і шчасця.


КРАСАВІК

Агульны бацькоўскі сход

"Выхаванне ў дашкольнікаў экалагічнай культуры"


Лідскае тэлебачанне ў гасцях у дзіцячым садку

Праграма "Для маленькой компании"

"Бібліятэка ў дзіцячым садку".<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="320" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/73kE7JUY7rk" width="500"></iframe>


Падведзены вынікі абласнога (другога) этапа рэспубліканскага конкурсу "Я - даследчык" у намінацыі "Мая Радзіма Беларусь"


Семінар па ахове працы "Роля ўпраўленняў (аддзелаў) адукацыі (адукацыі, спорту і турызму) мясцовых выканаўчых органаў, адміністрацый раёнаў г. Гродна ў арганізацыі работы па ахове працы падведамных устаноў адукацыі"


Дзелімся вопытам. Сустрэча з калегамі з дзіцячага сада г. Таліна

 

У сяброўскай атмасферы на базе яслей -сада №4 і №18 г.Ліда прайшлі сустрэчы з калегамі з дзіцячага сада г. Таліна, Эстоніі. Напрыканцы сустрэчы нашы выхавальнікі дашкольнай адукацыі Сіманава Іна Уладзіміраўна і Бубен Марына Віктараўна правялі майстар-клас па вырабу лялькі "Падарожніцы".  Прыемна знаходзіць аднадумцаў!


Агляд-конкурс

"Адукацыйныя праекты па азнаямленню з прыродай”.​

 Удзельнікамі конкурсу сталі выхавальнікі дашкольнай адукацыі ўсіх узроставых груп. На конкурс былі прадстаўлены аб'ёмныя дапаможнікі, табліцы, плакаты, планшэты, дыдактычныя, развіваючыя, сюжэтна-ролевыя гульні, лато, макеты, серыі малюнкаў, карцін, тэматычныя наборы, даследчыя карткі, календары  і іншыя матэрыялы.


Падведзены вынікі акцыі “Падары птушкам дом!”

  У нашай установе дашкольнай адукацыі падведзены вынікі акцыі “Падары птушкам дом!” Бацькам і дзецям было прапанавана прыняць удзел у птушыных клопатах і дапамагчы шпакам пабудаваць для іх утульныя домікі - шпакоўні. У якім захапленні былі нашы дзеці, калі з гонарам прыносілі ў дзіцячы садок "птушыныя домікі", зробленыя сумесна з клапатлівымі рукамі бацькоў. Усе шпакоўні былі размешчаны на тэрыторыі дзіцячага сада. Вельмі хочацца верыць, што нашы шпакоўні спадабаюцца птушкам, і яны хутка заселяцца ў свае новыя кватэры і будуць нас радаваць сваім дзівосным спевам не адзін дзень.


МАЙ

Ранішнік "Да пабачэння, дзіцячы сад!"

З 21.05. па 24.05.2019 у нашай дашкольнай установе праводзіліся выпускныя ранішнікі.

<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="330" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/hujHY4Uando" width="500"></iframe>


ЧЭРВЕНЬ

Тематычная забава "Дзень дзяцінства"

 Свята ДЗЯЦІНСТВА напярэдадні Дня абароны дзяцей прайшло ў нашай установе дашкольнай  адукацыі. У госці да дзяцей прышлі іх любімыя героі мультфільма Фіксікі - Сімка і Нолік. Цудоўны настрой і шмат пазітыўных эмоцый падарылі госці нашым выхаванцам. 


Дзень здароўя  "Нам неабходна для здароўя чысціня"

 Дзень здароўя ў дашкольнай установе праведзены з мэтай фарміравання ў выхаванцаў уяўленняў аб карысці культурна-гігіенічных навыкаў,  здаровага харчавання, заняткаў спортам і значнасці здаровага ладу жыцця, а таксама пашырэнне пазнавальных інтарэсаў дзяцей. Чысціня, Гразнуля і Айбаліт стварылі для дзяцей атмасферу радасці, весялосці і святочнага настрою.

<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="330" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/b2S4TAXnD8c" width="500"></iframe>


Рэспубліканскі семінар-нарада «Змест і арганізацыя метадычнай работы з кіраўнікамі і спецыялістамі сістэмы дашкольнай адукацыі»

 20-21 червеня 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» г. Мінска праводзіўся Рэспубліканскі фестываль педагагічных ідэй «Каб мова родная гучала»Ð˜Ð·Ð¾Ð±Ñ€Ð°Ð¶ÐµÐ½Ð¸Ðµ

 На Рэспубліканскім фестывалі педагагічных ідэй «Каб мова родная гучала» намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №24 г.Ліда” Вайткевіч Аленай Віктараўнай была праведзена віктарына для педагагічных работнікаў "Смак беларускай мовы”, прадстаўлены план тэматычнага тыдня "Гучы, маё роднае слова!”, метадычныя распрацоўкі.


ЛІПЕНЬ

Фальклорная забава "Купалле"

Адно з самых старажытных народных свят Купалле прайшло ў дзіцячым садзе. Усё як па стрым добрым звычаям: народныя песні, карагоды, гульні, нават пераскокванне праз "вогнішча" і "Папараць-кветка" - гэтую цудоўную кветку знайсці хацелася кожнаму.

<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="330" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/taD2g7VWjRU" width="500"></iframe>


Раённы агляд-конкурсу па арганізацыі лепшага развіццёвага асяроддзя на тэрыторыі ўстаноў дашкольнай адукацыі "Тэрыторыя дзяцінства"

Па выніках правядзення раённага агляду-конкурсу па арганізацыі лепшага развіццёвага асяроддзя на тэрыторыі ўстаноў дашкольнай адукацыі "Тэрыторыя дзяцінства" Дзяржаўная установаі адукацыі "Яслі-сад №24 г. Ліда" прызнана пераможцам і ўзнагароджана дыпломам 3 ступені ў намінацыі "Лепшая гульнявая пляцоўка ўстановы дашкольнай адукацыі".


ЖНІВЕНЬ

Музычная забава "Яблычны Спас"

19 жніўня 2019 года мы адзначалі выдатнае старадаўняе свята – Яблычны Спас, які з'яўляецца адным з першых святаў ураджаю. Многія людзі вераць, што ў гэты дзень яблыкі становяцца магічнымі, калі з'есці ў гэты дзень плод, а перад гэтым загадаць жаданне, то яно абавязкова збудзецца.

Да дзяцей завіталі такія героі, як Яблынька, Воўк і Ліса, а выхаванцы з задавальненнем з імі гулялі, спявалі песні, танцавалі і частаваліся яблыкамі.

<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="330" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/HkGlRy72gDY" width="500"></iframe>


ВЕРАСЕНЬ 

Тэматычная забава "Дзень ведаў"

 Так ужо павялося, што пачатак восені - гэта пачатак новага навучальнага года. І пачынаецца навучальны год не толькі ў школах, але і ў дашкольных установах.

Дзень ведаў - гэтае свята з задавальненнем адзначылі нашы выхаванцы. Клоўн Клёпа і клаўнэса Фінці сталі жаданымі гасцямі ў нашым садку. Яны правялі шмат конкурсаў і гульняў, танцавалі і спявалі разам з выхаванцамі, падарылі добры настрой і жаданне вучыцца.


Падведзны вынікі раённага агляду-конкурсу па арганізацыі лепшага развіццёвага асяроддзя на тэрыторыі ўстаноў дашкольнай адукацыі "Тэрыторыя дзяцінства"

Па выніках правядзення раённага агляду-конкурсу па арганізацыі лепшага развіццёвага асяроддзя на тэрыторыі ўстаноў дашкольнай адукацыі "Тэрыторыя дзяцінства" Дзяржаўная установаі адукацыі "Яслі-сад №24 г. Ліда" прызнана пераможцам і ўзнагароджана дыпломам 3 ступені ў намінацыі "Лепшая гульнявая пляцоўка ўстановы дашкольнай адукацыі". 


КАСТРЫЧНІК 

Тэматычная забава "Сёння свята нашых мам..."

Прайшлі музычныя забава, прысвечаная святу. Для мам гучалі вершы, песні, добрыя словы.


Музычная забава "Чараўніца-восень"

Выхаванцы сталі ўдзельнікамі восеньскіх забаў. Стварыла сітуацыю свята, радасці, прыгажосці і натхнення госця свята - чараўніца Восень. Усе разам дзеці спявалі песні, танцавалі, гулялі. 


Прынялі ўдзел у рэспубліканскім семінары-практыкуме

17-18 кастрычніка на Дзятлаўшчыне праходзіў рэспубліканскі семінар-практыкум па тэме “Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі на беларускай мове: панарама вопыту”.


Тыдзень беларускай культуры "Беларусь - наша краіна"

З 28 кастрычніка па 1 лістапада ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзіў тыдзень беларускай культуры па тэме "Беларусь - наша краіна". Дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні ("Бярозка", "Надзейкка", "Адгадай, чый галасок" і іншыя), чыталі і пераказвалі апавяданні беларускіх пісьменнікаў і народныя казкі, слухалі беларускія народныя музычныя творы, спявалі, з задавальненнем упрыгожвалі ручнікі беларускім арнаментам, ляпілі сувеніры, прынялі удзел у віртуальнай тэлеперадачы "Мая Беларусь", на экскурсіі пазнаёміліся з адметнымі асаблівасцямі вуліц роднага горада. Тыдзень выдаўся прадуктыўным, прайшоў для дзяцей весела і нязмушана.


ЛІСТАПАД

Фальклорнае свята "Талака"

<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="300" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/tZ9sdGEahQs" width="500"></iframe>


Спартыўнае свята "Падарожжа ў краіну агародніны"

<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="300" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/XGP8HSMdlv0" width="500"></iframe>


Тыдзень беларускай культуры "Беларуская народная творчасць"

З 25 па 29 лістапада ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзіў тыдзень беларускай культуры па тэме "Беларуская народная творчасць". 

Дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні ("Капялюш", "Маша", "Грушка" і іншыя), наведалі "Беларускую хатку", пазнаёміліся з вырабамі з саломкі, ільну, дрэва, керамікі, з беларускімі ўзорамі, рознымі па выкананні, на вышыўках, саматканых посцілках, ручніках, упрыгожвалі на занятках (аплікацыяй беларускага узора) сурвэткі, ручнікі, дываны, ляпілі сувеніры, чыталі і пераказвалі апавяданні і казкі, развучвалі беларускія прыказкі, прымаўкі, песні і танцы. 


СНЕЖАНЬ

Спартыўнае свята "Шоў паветраных шароў"

"Шоў паветраных шароў" стварыла святочны настрой ў дзяцей і вызвала станоўчыя эмацыйны водгук ад чустрэчы з любімымі героямі і сябрамі.

<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="300" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/4-jsKiggf0k" width="500"></iframe>


Навагоднія ранішнікі

З 19 па 27 снежня ў нашым дзіцячым садзе праходзілі навагоднія ранішнікі!

Кожны год у канцы снежня для выхаванцаў усіх узроставых груп у нашым дзіцячым садзе арганізуюцца святочныя навагоднія ранішнікі. Прыгожа упрыгожаная зала, святочная елка, цудоўныя касцюмы, падарункі, Дзед Мароз, Снягурка, Баба Яга, Снегавік, Ліса, Воўк і мноства іншых казачных персанажаў чакалі дзяцей.

Усе дзеці з задавальненнем праяўлялі свае таленты: танцавалі, вадзілі карагоды, расказвалі вершы, спявалі песні, гулялі. Ніхто не застаўся абыякавы. Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя дзецям з рук самога Дзядулі Мароза!

Ранішнікі дзецям вельмі спадабаліся, даставілі радасць, весялосць і зарад станоўчых эмоцый. А для нас лепшы падарунак да Новага года - гэта бачыць шчаслівыя вочы дзяцей і ўдзячных бацькоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.