Каляндар падзей дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 24 г. Ліда" на 2020 год
СТУДЗЕНЬ
Другі этап рэспубліканскага конкурсу "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь"
Таленавітыя, прафесійныя, крэатыўныя і любімыя дзецьмі. Менавіта такія педагогі прымаюць удзел у рэспубліканскім конкурсе "Настаўнік года". Яго раённы этап праходзіць цяпер на Лідчыне.
З мэтай развіцця творчага патэнцыялу педагагічных работнікаў і павышэння іх прафесійнага майстэрства ва ўстановах адукацыі Лідскага раёна праходзіць раённы конкурс "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь".
Удзельнікам конкурсу другога тура ў намінацыі "Выхавальнік дашкольнай адукацыі" вылучана выхавальнік дашкольнай адукацыі першай кваліфікацыйнай катэгорыі Сіманава Іна Уладзіміраўна.
ЛЮТЫ
Семінар-даследаванне для выхавальнікаў "Стварэнне ўмоў па далучэнню выхаванцаў да нацыянальнай культуры сродкамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва"
Тэарэтычная і практычная часткі семінара дазволілі пашырыць веды выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па далучэнню выхаванцаў да нацыянальнай культуры сродкамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прыадчыніць сакрэты майстэрства кожнага з нас, пракрасціся ў таямніцы поспеху, атрымаць адказы на многія хвалюючыя пытанні.
Метадычнае аб'яднанне кіраўнікоў фізічнага выхавання ўстаноў дашкольнай адукацыі Лідскага раёну "Арганізацыя фізічнага развіцця выхаванцаў пры рэалізацыі абноўленага зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі"
Для ўдзельнікаў метадычнага аб'яднання былі прадстаўлены:
- прагляд спецыяльна арганізаванай дзейнасці з выхаванцамі: тэматычны занятак у старшай групе па адукацыйнай вобласці "Фізічная культура" "Мы гуляем у баскетбол» (Дзедуль Людміла Рамуальдаўна, кіраўнік фізічнага выхавання дзяржаўнай установы адукацыі " Яслі-сад № 24 г. Ліда»);
- выступ (прэзентацыя): "Арганізацыя фізічнага развіцця выхаванцаў пры рэалізацыі абноўленага зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі", "Планаванне дзейнасці кіраўніка фізічнага выхавання ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі" (Васько Вольга Аляксандраўна, кіраўнік раённага метадычнага аб'яднання);
- паведамленне з вопыту работы "Планаванне і арганізацыя зместу спартыўна-танцавальнай дзейнасці кампанента вучэбнай праграмы "Дзіцячы фітнес”» (Лісай Кацярына Іванаўна, кіраўнік фізічнага выхавання дзяржаўнай установы адукацыі " Яслі-сад№33 г. Ліда»);
- прэзентацыя перспектыўнага планавання работы па адукацыйнай вобласці "Фізічная культура" (Творчая група кіраўнікоў фізічнага выхавання ўстаноў дашкольнай адукацыі).
21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы.
Выхаванцы прынялі непасрэдны ўдзел у мерапрыемствах, прызначаных на гэты дзень.
На працягу дня ў дзіцячым садку з педагогамі быў праведзены педагагічны КВЗ "Размаўляй са мной па-беларуску", з дзецьмі праводзіліся гутарка-інтэрв'ю "Раскажы, чаму ты любіш сваю мову?", конкурс чытачоў "Беларус і беларусачка", беларускія народныя гульні "Іванка і Марылька", "Кашка", "Прэла-гарэла", "Мак", "Грушка", "Дзядуля-ражок" і іншыя, чыталі казкі на роднай мове, вершы, спявалі песні. Выхаванцы старшай групы гулялі ў гульню "Перакладчыкі", дзе папаўнялі слоўнікавы запас назвамі прадметаў на роднай мове, у час ручной працы выраблялі народныя лялькі.
САКАВІК
Ранішнікі да 8 сакавіка
5 і 6 сакавіка ў нашай дашкольнай установе прайшлі святочныя ранішнікі, прысвечаныя святу 8 сакавіка. У прыгожа аформленую залу прыйшлі мамы і бабулі. Дзеці падрыхтавалі для іх канцэртныя нумары, падарыўшы праз вершы, песні і танцы ўсю сваю любоў і цеплыню дзіцячых сэрцаў. Казачны сюжэт і казачныя персанажы - усё гэта было на кожным ранішніку. Ну а якое ж свята абыходзіцца без жартоўных спаборніцтваў і конкурсаў, не сталі выключэннем і гэтыя ранішнікі. Забаўныя і цікавыя конкурсы з мамамі і бабулямі не пакінулі абыякавым нікога. Радасць, забіяцкі смех, маса станоўчых эмоцый суправаджалі кожны ранішнік. Святы, несумненна, прыўнеслі ў жыццё дзіцячага саду атмасферу вясновай радасці і шчасця.
КРАСАВІК
Персанальная выстава работ выхаванца старшай групы Сцяпанава Ягора
У дашкольнай установе адбылася выстава творчых работ Сцяпанава Ягора, які наведвае адукацыйную паслугу "Дзіцячае ручное ткацтва".
25 красавіка 2020 года прайшоў раённы і рэспубліканскі суботнікі
25 красавіка супрацоўнікі ўстановы дашкольнай адукацыі прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім і раённым суботніку. Была праведзена работа падобраўпарадкаванню і азеляненню тэрыторыі.
МАЙ
Чэлендж у падтрымку лекараў у барацьбе з каронавірусам!
Мы запісалі дадзены чэлендж у падтрымку лекараў і ўсяго медыцынскага персаналу ў барацьбе з каронавірусам. Мы з вамі! Усім моцнага здароўя!
Прамую барацьбу з пандэміяй вядуць лекары, медыцынскія работнікі, санітары. Хочацца, каб яны адчулі нашу падтрымку.
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/cvCMXRdmsWw" width="700"></iframe>
Выхаванцы рыхтаваліся да свята 9 мая.
Да гэтага знамянальнага дня рыхтаваўся ўвесь горад, уся краіна, кожны чалавек. Святочнай атмасферай напоўнілася і наша ўстанова, у якой былі створаны тэматычныя экспазіцыі.
Дзень педагагічнага майстэрства
22.05.2020 у нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў Дзень педагагічнага майстэрства на тэму: "Эфектыўныя метады і прыёмы развіцця даследчых уменняў і пазнавальных матываў дзяцей дашкольнага ўзросту" ў дыстанцыйнай форме.
Па традыцыі ў апошнія дні мая выхаванцы старшых груп развіталіся з дзіцячым садам.
ЖНІВЕНЬ
Лідскае тэлебачанне ў гасцях у дзіцячым садку.
Праграма "Для маленькой компании"
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/9lBVosOzR4I" width="700"></iframe>
ВЕРАСЕНЬ
Тэматычная забава "Дзень ведаў"
КАСТРЫЧНІК
"Маляванне кветкамі і травінкамі"
Нашы выхаванцы старшых груп з цікавасцю і задавальненнем займаюцца складаннем букетаў і дэкаратыўных кампазіцый з кветак і прыродных матэрыялаў.
Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, высокае педагагічнае майстэрства ўзнагароджаны настаўнікі-дэфектолагі Дзяржаўнай ўстановы адукацыі "Яслі-сад № 24 г. Ліда" Роўбуць Таццяна Мікалаеўна і Міцкевіч Ала Сяргееўна.
Ганаровай граматай раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўзнагароджана выхавальнік дашкольнай адукацыі Бубен Марына Віктараўна.
Конкурс "Тэрыторыя дзяцінства"
Па выніках правядзення раённага агляду-конкурсу па арганізацыі лепшага развіваючага асяроддзя на тэрыторыі ўстаноў дашкольнай адукацыі "Тэрыторыя дзяцінства" ДзУА "Яслі-сад №24 г. Ліда" прызнана пераможцам і ўзнагароджана дыпломам 2 ступені ў намінацыі «Лепшая гульнявая пляцоўка ўстановы дашкольнай адукацыі».
Музычныя забавы "Залатая восень"
Традыцыйна ў нашым дзіцячым садку праводзяцца забавы, прысвечаныя гэтай цудоўнай пары года - восені. Хоць і кажуць, што восень – маркотная пара, але дзеці, як ніхто іншы, здольныя радавацца залацістаму апаламу лісцю пад нагамі і дожджыку, пад якім так цікава пагуляць пад парасонам.
Тэматычная забава "Сёння свята нашых мам..."
Самыя цёплыя віншаванні пачулі нашы матулі. Толькі для іх былі прызначаны танцы, песні, інсцэніроўкі.
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" src="https://www.youtube.com/embed/XHRoEL_9Mn8" width="700"></iframe>
СЭЛФІ-КВЭСТ "# ЛАЙК_МАМЕ"
Нашы выхаванцы прынялі удзел у сэлфі-квэсце «#ЛАЙК_МАМЕ»
ЛІСТАПАД
Выстава восеньскіх работ
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="420" src="https://www.youtube.com/embed/RfWlN3cQuuE" width="700"></iframe>
Экалагічная акцыя па зборы макулатуры "Папяровая перазагрузка"
Наша задача - змяніць мысленне маладога пакалення ў бок беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў, паасобнага збору другаснай сыравіны і адходаў. Рабіць гэта неабходна не разава, а сістэмна, як, зрэшты, і адбываецца ў нашым вялікім і дружным калектыве дзяцей, супрацоўнікаў і бацькоў.
"Дзень здароўя"
Фізкультурная забава прайшла ва ўстанове дашкольнай адукацыі.
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="430" src="https://www.youtube.com/embed/4bXPyQpVQVI" width="720"></iframe>СНЕЖАНЬ
Навагоднія ранішнікі!
Кожны год у канцы снежня для выхаванцаў усіх узроставых груп у нашым дзіцячым садку арганізуюцца святочныя навагоднія ранішнікі. Упрыгожаная зала, яскравая ёлка, цудоўныя касцюмы, падарункі, Дзед Мароз, Снягурка, Снегавік, Мядзведзь, Ліса, Баба-Яга і іншыя казачныя персанажы чакалі дзяцей дзіцячага саду. Удзельнікі ранішнікаў пагрузіліся ў свет казак, нечаканых прыгод, песень, карагодаў, танцаў, гульняў, конкурсаў і сюрпрызаў. Усе дзеці з задавальненнем праяўлялі свае таленты: танцавалі, вадзілі карагоды, расказвалі вершы, спявалі песні, гулялі. Ніхто не застаўся абыякавым. Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя дзецям з рук самога Дзядулі Мароза! Ранішнікі дзецям вельмі спадабаліся, даставілі радасць, весялосць і зарад станоўчых эмоцый.